Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

З калектывам Капыльскага кааппрама сустрэўся кіраўнік раёна

24.10.2019

У рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва адбылася сустрэча інфармацыйнай групы пад кіраўніцтвам старшыні Капыльскага райвыканкама Сяргея Пілішчыка з членамі калектыву УП «Капыльскі кааппрам».

Удзел у мерапрыемстве прынялі таксама сакратар інфармацыйна-прапагандысцкай групы - начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Ала Кабушка, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Іван Бабко і дырэктар Капыльскага кааппрама Тамара Абрамовіч.

Па асноўнай тэме дня інфармавання «Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь - прадстаўнічы і заканадаўчы орган беларускай дзяржавы» выступіў Іван Бабко, які на дадзены момант з'яўляецца старшынёй акруговай выбарчай камісіі Капыльскай выбарчай акругі № 66. Вынесенае на парадак дня пытанне Іван Мікалаевіч раскрыў на прыкладзе нашага рэгіёну, падрабязней спыніўшыся пры гэтым на будучых выбарах у Палату прадстаўнікоў.

- У нашай краіне ўдзел у выбарах добраахвотны. Абавязкі ўдзельнічаць у іх няма, але ёсць абавязак грамадзяніна, які займае актыўную пазіцыю, — прыйсці на свой выбарчы ўчастак самому і сагітаваць да ўдзелу ў мерапрыемстве сваіх блізкіх, — падкрэсліў дакладчык, падсумоўваючы свой зварот да прысутных.

На важнасці ўдзелу кожнага чалавека ў рэспубліканскіх маштабных кампаніях, такіх як маючыя адбыцца выбары, а таксама перапіс насельніцтва, які праходзіць у Беларусі, акцэнтаваў увагу Сяргей Пілішчык. Ад агульных тэм кіраўнік раёна перайшоў да больш вузкіх пытанняў. У прыватнасці, спыніўся на дзейнасці Капыльскага кааппрама, адзначыўшы пры гэтым і станоўчыя моманты. Так, сярод плюсаў працы кааперацыі — адсутнасць цякучасці кадраў, нядрэнны ўзровень заработнай платы і канкурэнтаздольнасць прадпрыемства.

Асаблівую ўвагу ў размове Сяргей Міхайлавіч надаў хуткаму завяршэнню рэканструкцыі і ўводу ў эксплуатацыю скотабойнай пляцоўкі Капыльскага кааппрама. На новы мадэрнізаваны аб'ект робяцца вялікія стаўкі, бо ён закліканы спрыяць вырашэнню цэлага шэрагу пытанняў, актуальных як для самога прадпрыемства, так і ў цэлым для рэгіёна.

 

У зале — члены калектыву ПУП «Капыльскі кааппрам»

Падобныя сустрэчы - гэта яшчэ і магчымасць звярнуцца да прадстаўнікоў улады з надзённымі праблемамі. Не выпусцілі зручнага выпадку і кааператары. Як вынік — кіраўніком раёна ўзяты на заметку пытанне недастатковага асвятлення вул. Савецкай у цёмны час сутак, а таксама просьба аб уладкаванні пешаходнага пераходу каля нядаўна з'явіўшагася прыпынку грамадскага транспарту «хлебазавод».

Аксана Міхайлоўская

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы