Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У прадукцыі Капыльскага кааппрама смак - як дома

28.10.2019

Капыльскі кааппрам - жаданы госць на гандлёвых пляцоўках розных кірмашоў, якія зараз актыўна праходзяць па ўсім цэнтральным рэгіёне. Бясспрэчнае сведчанне таго — стаўшыя звыклымі чэргі пакупнікоў, з нецярпеннем чакаюць прыезду кааппрамаўскай крамы на колах.

Кожныя выхадныя гружаныя дэлікатэсамі аўтамабілі накіроўваюцца не толькі ў суседнія гарады, але і ў сталіцу. Часцяком да канца кірмашовага дня прастаяць не ўдаецца - заканчваецца тавар. І гэта нядзіўна: прадукцыя нашых кааператараў даўно рассмактаная і высока ацэненая іншагароднімі пакупнікамі, таму на прылаўку не затрымліваецца.

Традыцыйна карыстаюцца попытам каўбасныя і рыбныя вырабы, мясныя паўфабрыкаты, кукурузныя палачкі, казiнакi, хлебабулачныя вырабы ўласнай вытворчасці. Асартымент прадукцыі пастаянна пашыраецца, а разам з ім папаўняецца і пералік самых запатрабаваных далікатэсаў.

Сакрэт папулярнасці капыльскіх ласункаў ў аптымальным спалучэнні кошт-якасць. Але, мабыць, галоўны плюс прадукцыі - гэта яе натуральнасць. І хоць на этыкетках надпіс «смак - як дома» не знойдзеш, затое сярод задаволеных пакупнікоў такі водгук не рэдкасць. Добрая рэпутацыя, у сваю чаргу, прыносіць выдатныя «дывідэнды». Так, сярэдні тавараабарот з аднаго пункта за дзень у кірмашовы сезон папаўняе бюджэт кааппрама ў сярэднім на 4000 рублёў.

Дарэчы, акрамя ўдзелу ў рэгіянальных кірмашах, нашы кааператары штотыдзень выязджаюць на рынак у Слуцк, а ў зімовы перыяд — у Салігорск. Акрамя таго, прадукцыя кааппрама пастаянна прадстаўлена на прылаўках розных магазінаў па ўсёй Мінскай вобласці.

Аксана Міхайлоўская

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы