Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Кіраўніцтва Капыльскага раёна сустрэлася з жыхарамі аграгарадка Камень

04.11.2019

Падчас чарговай сустрэчы з насельніцтвам у вырашэнні праблем, якія хвалююць мясцовых жыхароў, прымалі ўдзел старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык і старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк.

У будынку Каменскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа сабраліся не толькі педагагічныя работнікі, але і неабыякавыя да лёсу роднага аграгарадка мясцовыя жыхары.Бо сустрэчы ў працоўных калектывах, якія рэгулярна праводзяць прадстаўнікі раённай адміністрацыі, - выдатная магчымасць агучыць надзённыя праблемы, а значыць, і вызначыць шляхі іх вырашэння.

Адно з узнятых пытанняў датычылася замены ў аграгарадку электрасетак і асвятлення вуліц у цёмны час сутак. Таксама жыхароў населенага пункта хвалявала праблема прыпыненага працэсу яго газіфікацыі. Прагучала пытанне і аб прывядзенні ў парадак дарогі Стараселле-Праснакі.

«Ці будуць у аграгарадку будавацца новыя дамы?» — агучаны яшчэ адзін напрамак, хвалюючы мясцовых жыхароў.

Праблема незанятасці ў вольны час як дарослых, так і дзяцей таксама хвалявала мясцовых жыхароў: у аграгарадку вось ужо некалькі гадоў зачынены і клуб, і бібліятэка. Раней туды можна было прыйсці, узяць кнігі, пазаймацца ў якіх-небудзь гуртках ды і проста абмеркаваць надзённыя праблемы.

Сяргей Пілішчык і Ірына Кісляк узялі на кантроль названыя пытанні. У сваю чаргу Сяргея Міхайлавіча зацікавіў маральна-псіхалагічны клімат у ААТ «Праснакi» у прыватнасці і Грозаўскага сельсавета ў цэлым.

— У сельгаспрадпрыемстве усё добра, — прагучаў адказ дырэктара Віталя Платуна. - Заработнай платай супрацоўнікі задаволеныя, таму працу шануюць і працуюць на сумленне.

А старшыня названага сельвыканкама Жанна Скрыган дапоўніла, што, нягледзячы на цяжкасці, якія ўзнікаюць, у сельсавеце ўсё ж ствараюцца ўмовы для камфортнага пражывання. Не так даўно ў аграгарадку пабудавана дзіцячая пляцоўка, якая на дадзены момант даволі запатрабаваная.

Дзіяна Ткачэнка

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы