Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Выборы 2025

Кандыдаты ў дэпутаты працягваюць сустрэчы з выбаршчыкамi ў Капыльскім раёне

04.11.2019

У шчыльным графіку агітацыйных сустрэч кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па Капыльскай выбарчай акрузе № 66 Людмілы Ніжэвіч быў запланаваны і візіт ва УА «Капыльскі дзяржаўны каледж».

У мерапрыемстве прыняла ўдзел першы сакратар Капыльскага РК ГА «БРСМ» Анастасія Козел, а таксама навучэнцы каледжа.

Людміла Ніжэвіч распавяла маладым выбаршчыкам аб асноўных этапах свайго жыццёвага і працоўнага шляху, выклала сваё бачанне праблем - у тым ліку і тых, якія хвалююць сучасную моладзь, звярнула ўвагу на значныя вынікі, якіх удалося дасягнуць за апошні час, а таксама закранула прыярытэтныя планы развіцця Капыльшчыны на бліжэйшую будучыню. Акрамя таго, прысутныя мелі магчымасць, што называецца, з першых вуснаў даведацца аб тым, у чым жа канкрэтна заключаецца праца парламентарыя. У канцы сустрэчы Людміла Іванаўна раздала навучэнцам каледжа друкаваную агітацыйную прадукцыю і заклікала праявіць актыўную грамадзянскую пазіцыю - прыйсці на выбары і зрабіць свой правільны выбар.

Сустрэча апынулася карыснай, цікавай і змястоўнай. Бо многія з прысутных на ёй маладых людзей ужо ў бліжэйшы час ўпершыню ў жыцці стануць удзельнікамі важнай падзеі і ўнясуць сваю лепту ў вызначэнне будучага краіны. А ад таго, наколькі свядома маладыя людзі падыдуць да ўдзелу ў будучых выбарах і размеркаванні сваіх галасоў, залежыць многае.

Аксана Міхайлоўская

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы