Зямлю з месцаў воінскіх пахаванняў бяруць Андрэй Лятчэня, Міхаіл Валуевіч і Анастасія Козел
Ганаровая місія напоўніць мяшэчкі зямлёй з трынаццаці месцаў воінскіх пахаванняў (чатыры - у Дактаровіцкім і дзевяць - у Капыльскім) была ўскладзена на галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вераніку Лепяцiла, першага сакратара Капыльскага РК ГА «БРСМ» Анастасію Козел, навуковага супрацоўніка раённага краязнаўчага музея Андрэя Лятчэню. Удзел у мерапрыемстве таксама прыняў старшыня Дактаровіцкага сельвыканкама Міхаіл Валуевіч, які падзяліўся сваімі ўражаннямі:
— Для мяне вялікі гонар удзельнічаць у дадзенай акцыі. Ведаючы сваю гісторыю, мы схіляем галовы перад подзвігам загінуўшых. Мы любім сваю радзіму, робім усё для яе дабра, каб быць годнымі памяці тых, хто заваяваў для нас Вялікую Перамогу.
Нагадаем, што акцыя пройдзе на тэрыторыі кожнага сельсавета. Мяшэчкі з зямлёй з гэтых памятных месцаў будуць часова захоўвацца ў раённым краязнаўчым музеі, каб вясной наступнага года змясціць яе ў адну капсулу і перадаць для ўрачыстай цырымоніі ў Мінск у крыпту Храма-помніка ў гонар Усіх Святых.
Татьяна БОХАН
«СП» http://www.kopyl.by