Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Выборы 2025

Капыляне прынялі ўдзел у конкурснай праграме «Мая зямля – маё каханне» XVI фестывалю «Напеў зямлі маёй»

06.11.2019

Капыляне прынялі ўдзел у конкурснай праграме «Мая зямля – маё каханне» XVI фестывалю народнай творчасці «Напеў зямлі маёй», які прайшоў у Мар’інай Горцы.

06 11 2019 03

Гонар раёна абараняў народны жаночы вакальны ансамбль «Аліра» раённага цэнтра культуры сумесна з узорнай студыяй эстраднага вакалу «Клио». Капыльскія артысты падрыхтавалі кантрасны музычны нумар «Алілуя кахання» з мюзікла «Юнона і Авось» на словы А. Вазнясенскага, музыка А. Рыбнікава, у сярэдзіну якога была ўключана дынамічная кампазіцыя «Калі Каханне ў Сэрцы Тваім» з кінафільма «Адліга» на словы Канстанціна Меладзэ.

Сваімі ўражаннямі ад фестывалю падзяліліся

непасрэдныя яго ўдзельнікі.

Кіраўнік узорнай студыі эстраднага вакалу «Клио» Таццяна Ермаловіч:

— Вялікую ўдзячнасць хочацца выказаць усёй камандзе, якая працавала над нумарам, Аляксею Траццяку за зняты відэаролік і анонс, які сваім мілагучным голасам агучыла Любоў Дубовік. Словы падзякі адрасую таксама аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, які дапамог набыць новыя касцюмы для «Аліры». Увогуле нумар атрымаўся прыгожым, дынамічным і светлым. І хоць фартуна не ўсміхнулася нам, спадзяюся, што з ім мы яшчэ не раз выступім, бо ён варты таго, каб паказаць яго на іншых конкурсах.

Кіраўнік народнага жаночага вакальнага ансамбля «Аліра» раённага цэнтра культуры Таццяна Хілько:

— Магу адзначыць добрую магутную апаратуру і вырашэнне арганізацыйных пытанняў конкурсу. Нягледзячы на некаторыя тэхнічныя памылкі гукарэжысёра, сваёй кампазіцыяй мы прадэманстравалі высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства.

Дырэктар Лоцвінскага цэнтра аматарскай творчасці Уладзімір Дрожжа:

— Прыемна было стаяць на вялікай сцэне, дзе цябе ў сувязі з прафесійным святам — Днём работнікаў культуры — узнагароджваюць Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах маладзі Мінаблвыканкама. Уразіла творчая атмасфера фестывалю, выступленні лепшых творчых калектываў Мінскай вобласці. Асабліва здзівілі арт-группа «Беларусы» і многагалосы ансамбль «Новы дзень» з Жодзіна.

Таццяна БОХАН

«СП» http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы