Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Акцыя «Выбаршчык, усё ў тваіх руках!» прайшлася па аграгарадках Капыльскага раёна

11.11.2019

На Капыльшчыне, як і ва ўсіх рэгіёнах Мiнскай вобласці, 9 і 10 лістапада прайшла акцыя «Выбаршчык, усё ў тваіх руках!».

Валанцёры з ліку прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый - РГА «Белая Русь», ГА «БРСМ╗, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, ГА «Беларускі саюз жанчын» – сустракаліся з мясцовымі жыхарамі, нагадвалі ім пра дату правядзення выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, распавядалі пра магчымасць аддаць свой голас датэрмінова, заклікаючы кожнага выканаць свой грамадзянскі абавязак.

Арганізатары акцыі падрыхтавалі маляўнічыя кішэнныя календары і флаеры з тэматыкай выбарчай кампаніі і ўручалі іх мінакам, распавядаючы пры гэтым якія мерапрыемствы будуць праходзіць у дзень выбараў на выбарчых участках.

Трэба адзначыць, што такая маштабная акцыя на Міншчыне праходзіла ўпершыню і пацвердзіла высокую грамадзянскую пазіцыю беларусаў.

«Выбары для Вас - гэта падзея?» З такім пытаннем мы звярнуліся да Валянціны Ганчар, жыхаркi аграгарадка Мажа, якая прыпынілася каля валанцёраў. У адказ пачулі цвёрдае: «Так!». «Вядома, я прыйду на выбарчы ўчастак у дзень выбараў, - дадала Валянціна Леанідаўна. - Бо мы ўсе хочам, каб наша Беларусь была моцнай і квітнеючай. А таму не павінны заставацца ў баку ад важных палітычных кампаній»

Цалкам падтрымлівае сваю аднавяскоўку і Зыгмунт Вядзень, да якога падышлі валанцёры Наталля Кудзелка і Ірына Курэшава, якія прадстаўляюць першасную арганізацыю РГА «Белая Русь» Капыльскага дзяржаўнага каледжа. Мала таго, Зыгмунт Чэслававiч падзяліўся ўспамінамі аб тым хваляванні, якое перапаўняла яго, калі ён, студэнт Ваўкавыскага тэхнікума, упершыню ў жыцці апусціў бюлетэнь у урну для галасавання – гэта былі першыя ў жыцці выбары.

.

Зігмунд Вядзень дзеліцца з валанцёрамі Наталляй Кудзелка і Ірынай Курашовой ўспамінамі аб сваіх першых у жыцці выбарах

У аграгарадку Цімкавічы, куды мы далей накіраваліся, на Рынкавай плошчы было шматлюдна: хтосьці старанна выбіраў абноўкі, стараліся зацікавіць сваімі таварамі патэнцыйных пакупнікоў і прадаўцы. Тут жа, што называецца ў самой гушчы падзей, размаўлялі з людзьмі валанцёры ГА «Беларускі саюз жанчын» Таццяна Петрушэня і Ніна Малішэўская - абедзве жанчыны працуюць у ДУА «Капыльскі ТЦСА». Уручаючы маляўнічую тэматычную прадукцыю, жанчыны цікавіліся настроем сваіх суразмоўцаў, нагадвалі ім аб важнай падзеі, якая адбудзецца ў бліжэйшую нядзелю.

.

Валанцёры Таццяна Петрушэня і Ніна Малішэўская гутараць з вяскоўцамі аб маючых адбыцца выбарах

Анатоль Іваноў ужо на заслужаным адпачынку, але дома не сядзіцца, вось і прыехаў на рынак гандляваць. Ён капылянін, і ўсё сваё свядомае жыццё ўспрымае выбары, як абавязак, які ён абавязкова павінен выканаць. «На выбары мы заўсёды ходзім з жонкай, – расказвае Анатоль Іванавіч. - І дзяцей заўсёды з сабой бралі. Лічылі, што яны павінны далучацца да агульнага свята і разумець важнасць падзеі».

А вось прадаўцы крамы «Скрыжаванне» Ірына Маляўка і Алена Бохан будуць галасаваць датэрмінова. «Добра, што ёсць такая магчымасць, - усміхаюцца маладыя жанчыны. - А то ў нядзелю ў гандлі працоўны дзень».

У аграгарадку Пацейкі праводзіла акцыю моладзь - сябры ГА «БРСМ» Анастасія Збіруховіч (настаўнік Пацейкаўскай СШ) і адзінаццацікласніца Алёна Астроўская. Мы далучыліся да іх размовы з загадчыцай сталовай ААТ «Прагрэс 2010» Нінай Кульбіцкай. «У Пацейках я жыву ўжо 36 гадоў, і нават не магу ўявіць, што можна не пайсці на выбары — упэўненая Ніна Паўлаўна. - Гэта ж такая падзея! Мы заўсёды ідзем з мужам на ўчастак як на свята. Столькі людзей, музыка грае, ва ўсіх прыўзняты настрой. Я лічу, што аддаваць свой голас трэба за такога кандыдата, які будзе прыкладаць усе намаганні, каб наша жыццё было спакойныт і шчасным».

Цалкам падтрымлівае намер Ніны Паўлаўны прыйсці ў дзень выбараў на ўчастак і прагаласаваць і прадавец крамы Таццяна Міснікевіч.

.

Прадавец Таццяна Міснікевіч з валанцёрамі Анастасiяй Збіруховіч і Алёнай Астроўскай

Прадстаўнікі яшчэ адной грамадскай арганізацыі - Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі - праводзілі акцыю ў Лясным. Як распавяла старшыня прафкама УП «ПІК-Лясное» Любоў Цыбульская, у дзень выбараў на ўчастку для галасавання будзе арганізавана цікавая праграма, сельгаспрадпрыемства акажа дапамогу ў арганізацыі падвозу выбаршчыкаў з аддаленых вёсак і наведвання дома тых, хто па стане здароўя не зможа прыйсці сам на ўчастак.

.

Любоў Цыбульская ўручае вяскоўцам Зінаідзе Ярмаліцкай, Ірыне Камар, Наталля Ждановіч, Уладзіміру Вялешку тэматычную друкаваную прадукцыю

З задавальненнем разглядаючы яркія кішэнныя календары, мясцовыя жыхары Зінаіда Ярмаліцкая, Ірына Камар, Наталля Ждановіч, Уладзімір Вялешка адзначылі, што ў распарадку іх нядзельнага дня 17 лістапада абавязкова знойдзецца час для наведвання ўчастка для галасавання. А як жа інакш? Бо мы - грамадзяне сваёй краіны, і ўсё ў нашых руках!

Маргарыта Саковіч

«СП» http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы