Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Выборы 2025

Капыльшчына далучылася да маштабнай акцыі «Выбаршчык, усё ў тваіх руках!»

11.11.2019

Мэтай акцыі з'яўляецца інфармаванне жыхароў Мінскай вобласці аб правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

.

Зоя Дайняк (у цэнтры) і Надзея Хаміцэвіч інфармуюць аб мерапрыемствах у дзень выбараў

У суботу каля крамы «Ластаўка« галоўны спецыяліст РО РГА «Белая Русь» Зоя Дайняк і старшыня першаснай арганізацыі ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Капыля імя Цішкі Гартнага» Надзея Хаміцэвіч тлумачылі неабыякавым грамадзянам важнасць іх удзелу ў выбарах, праінфармавалі аб мерапрыемствах, якія будуць арганізаваныя на выбарчых участках у дзень выбараў.

А вось каля крамы «Родны кут» прадстаўнікі Капыльскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» Святлана Чэрніковіч і Таццяна Грыбок раздавалі кішэнныя календары і флаеры з тэматыкай выбарчай кампаніі, запрашалі жыхароў прыняць удзел у выбарах і такім чынам выканаць свой грамадзянскі абавязак.

.

Таццяна Грыбок і Святлана Чарніковіч гутараць з Галінай Дударонак

- Асабіста я абавязкова пайду на выбары — дзеліцца Галіна Дударонак. - Гэта мая грамадзянская пазіцыя. Бо ад нас залежыць, якім будзе наша жыццё, а для гэтага трэба ўсяго толькі прагаласаваць і абавязкова за годнага кандыдата.

– Лічу, што не маю права заставацца ў баку ад прыняцця важнага рашэння на выбарах, — уступае ў размову яшчэ адна міначка Алена Леанідаўна. - Кожны голас важны - ад гэтага і дабрабыт нашай краіны.

Да акцыі далучыліся і актывісты Капыльскай РК ГА «БРСМ».

- Для нас важна, каб насельніцтва памятала аб маючых адбыцца выбарах і адчувала адказнасць за будучыню сваёй краіны — падкрэслілі члены РК ГА «БРСМ», маладыя спецыялісты гімназіі № 1 г. Капыля Марта Чыгір і Аляксандра Налівайка.

На тэрыторыі гандлёвага аб'екта — крамы сеткі «Санта» - моладзь раздавала флаеры і вяла гутаркі з мінакамі.

- Я - за ўпэўнены рух да лепшага жыцця — адзначыў капылянін Леанід Бяляўскі. - Таму абавязкова пайду на свой выбарчы ўчастак і зраблю правільны выбар, з якім, дарэчы, ужо вызначыўся.

.

Ляніду Бяляўскаму інфармацыйныя флаеры ўручаюць члены БРСМ Марта Чыгір і Аляксандра Налівайкі

Скарыстацца сваім правам - прыйсці і прагаласаваць - каля крамы «Еўраопт» заклікалі таксама старшыня Капыльскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Валянціна Козіч, старшыня маладзёжнага савета раённага аб'яднання прафсаюзаў Наталля Ярмоленка і сябра прафсаюзнай арганізацыі УАЗ «Капыльская ЦРБ», фельчар Анастасія Давідоўская.

.

Валянціна Козіч разам з Наталляй Ярмоленка і Настай Давыдоўскай заклікаюць капылян прыйсці на выбары

Таццяна БОХАН

«СП» http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы