Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Раённая спартакіяда сярод людзей пенсійнага ўзросту адбылася ў Капылі

11.11.2019

Раённая спартакіяда сярод людзей пенсійнага ўзросту прайшла ў г. Капылі ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры.

11 11 2019 01

■ Падчас адкрыцця спартакіяды

Тут сабраліся людзі, якія не старэюць душой, тыя, хто любіць спорт, рух і жыццё. Мерапрыемства арганізавана дзякуючы ўпраўленню адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і раённаму Савету ветэранаў.

.

.

Як адзначаюць арганізатары, уцягванне пажылых людзей у актыўныя заняткі спортам - адна з самых актуальных задач: дзякуючы гэтаму людзі па-іншаму будуць глядзець на жыццё, тым самым яны забудуць пра ўзрост.

.

■ Настольны тэніс

.

■ Гульні ў шашкі

.

■ Дартс

.

Усяго на спартакіядзе прайшлі спаборніцтвы па пяці відах - гэта дартс, шашкі, шахматы, більярд і настольны тэніс. Пераможнаму настрою і запалу ўдзельнікаў мог пазайздросціць любы прадстаўнік моладзі. У цэлым тут панавала асаблівая атмасфера: адчуваўся пазітыўны і выдатны настрой усіх прысутных. Такая сустрэча - добрая нагода не толькі паказаць свае дасягненні, але і сустрэць старых сяброў і знаёмых.

.

.

11 11 2019 010

У выніку фінальныя паядынкі ў кожнай спартыўнай дысцыпліне выявілі сваіх пераможцаў. Так, першае месца ў дартсе заваяваў Ігар Гаражан, шашках – Мікалай Корзун, шахматах - Аркадзь Корбут, більярдзе - Аляксандр Дарогін, настольным тэнісе - Яўген Семянкевіч. Усе ўдзельнікі - жыхары Капыля. Узнагароды і граматы ад раённага аб'яднання прафсаюзаў і РГА «Белая Русь» уручылі старшыня РГА РГА «Белая Русь» кіраўнік спраў Капыльскага райвыканкама Алена Міхайлоўская, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Марына Крэпская і старшыня раённага Савета ветэранаў Людміла Камянкова.

.

Алена Міхайлоўская і Людміла Каменка ўручаюць узнагароду за першае месца ў більярдзе Аляксандру Дароніну

.

.

У чарговы раз удзельнікі мерапрыемства паказалі на асабістым прыкладзе, што ў любым узросце можна заставацца бадзёрым целам і душой.

Павел Шэін

«СП» http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы