Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў

13.11.2019

У аўторак, 12 лістапада, пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

У нашай краіне яно працягваецца 5 дзён - да 16 лістапада ўключна - і з'яўляецца вельмі зручным для выбаршчыкаў, якія жадаюць прыняць удзел у галасаванні, але ў сілу якіх-небудзь прычын не здольны зрабіць гэта ў асноўны дзень.

13 11 2019 15

■ Свае галасы за кандыдата ў дэпутаты аддаюць Ніна і Рыгор Аніскавец

Аднымі з першых выкарысталі магчымасць датэрміновага галасавання Рыгор Аляксандравіч і Ніна Фёдараўна Аніскавец з Капыля, якія прыйшлі на Багданавіцкі ўчастак для галасавання № 21.

– Па сямейных абставінах на выходных мы не будзем у Капылі, паедзем у Мінск да дзецей і ўнукаў, – дзеліцца сямейная пара. - Таму вырашылі праявіць грамадзянскую пазіцыю і аддаць свой голас за кандыдата загадзя. Наведваем выбары заўсёды, гэта сапраўдная сямейная традыцыя. Хацелася б, каб той дэпутат, які будзе прадстаўляць наш рэгіён у парламенце, унёс важкі ўклад у развіццё і росквіт Капыльскага раёна.

Як паведамілі ў акруговай выбарчай камісіі Капыльскай выбарчай акругі № 66 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, выбаршчыкі могуць наведаць датэрмінова ўчасткі для галасавання і аддаць свой голас. Пры сабе неабходна мець пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу.

У перыяд правядзення датэрміновага галасавання ўчастковыя выбарчыя камісіі будуць працаваць з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.

«СП» http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы