Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Сусветны дзень якасці адзначаецца сёння

14.11.2019

Сёння - Еўрапейскі тыдзень якасці. Ён праходзіць пад дэвізам «Зробім якасць зноў вялікай!»

Сусветны дзень якасці адзначаюць штогод у другі чацвер лістапада вось ужо на працягу 29 гадоў. Сёлета ён прыпадае на 14-е лістапада. Гэтая дата нацэлена на павышэнне значэння высокай якасці прадукцыі і паслуг, а так жа прыцягненне ўвагі да існуючай праблеме няякасных тавараў.

14 11 2019 19

Як паведаміла дырэктар РУП «Слуцкі ЦСМС» Ірына Якута, сярод спажыўцоў у рамках гэтага дня праводзяць сацыялагічныя даследаванні на прадмет якасці набываемых імі тавараў і аказваемых ім паслуг. З 1995 года сусветная грамадскасць арганізуе Еўрапейскі тыдзень якасці. У 2019 годзе Еўрапейскі тыдзень якасці пройдзе з 11 па 17 лістапада пад дэвізам «Зробім якасць зноў вялікай!».

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў» якасць тавару (прадукцыі, паслугі) – сукупнасць уласцівасцяў і характарыстык тавару (работы, паслугі), якія вызначаюць адпаведнасць тавару (работы, паслугі) такога роду патрабаванням (бяспека, функцыянальная прыдатнасць, эксплуатацыйныя характарыстыкі, надзейнасць, эканамічныя, інфармацыйныя і эстэтычныя патрабаванні і інш.)».

У Рэспубліцы Беларусь якасць заўсёды разглядалася як найважнейшы складнік канкурэнтаздольнасці.

У нашай краіне створана і падтрымліваецца на сучасным узроўні шматпланавая інфраструктура якасці, якая з'яўляецца неад'емным элементам дзяржаўнай эканамічнай палітыкі. Яна ўключае такія напрамкі дзейнасці, як тэхнічнае нармаванне і стандартызацыя, метралогія, ацэнка адпаведнасці і акрэдытацыя, а таксама падтрымку конкурснага руху за якасць і дзелавую дасканаласць.

У Рэспубліцы Беларусь для выпуску якасных і канкурэнтаздольных прадукцыі і паслуг пры гарантаванні іх бяспекі, а таксама садзейнічання пашырэнню іх экспарту распрацоўваюцца стандарты. Яны накіраваны на забеспячэнне выканання патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў ЕАЭС, падтрымку інавацый, абарону навакольнага асяроддзя. Большасць дзяржаўных стандартаў гарманізаваны з міжнароднымі і еўрапейскімі нормамі. Пры выкарыстанні такіх стандартаў ствараюцца ўмовы для выпуску прадукцыі, канкурэнтаздольнай не толькі на ўнутраным рынку, але і за яго межамі. Азнаёміцца з новымі стандартамі можна ў РУП «Слуцкі ЦСМС».

У сучасных умовах адным з найважнейшых інструментаў забеспячэння ўстойлівай канкурэнтаздольнасці бізнесу і павышэння эфектыўнасці любой арганізацыі з'яўляецца ўкараненне сучасных сістэм менеджменту. На гэта нацэльвае рэалізуемы ў краіне Комплекс мер на 2016 – 2020 гады па стымуляванню ўкаранення ў эканоміку краіны перадавых методык і сучасных міжнародных сістэм кіравання якасцю. Дакумент прадугледжвае мерапрыемствы па стварэнню ўмоў для выпуску якаснай і канкурэнтаздольнай прадукцыі. Спецыялісты РУП «Слуцкі ЦСМС» таксама аказваюць неабходную дапамогу прадпрыемствам рэгіёну ў рэалізацыі комплексу мер.

У рамках Еўрапейскага тыдня якасці і Сусветнага дня якасці арганізацыі Дзяржстандарту ва ўсіх рэгіёнах краіны правядуць каля 90 тэматычных мерапрыемстваў.

Прымеркаваныя да гэтых святаў мерапрыемствы накіраваны на тое, каб падкрэсліць значную ролю якасці ў дасягненні ўстойлівага эканамічнага развіцця, паляпшэнні жыцця кожнага чалавека і грамадства ў цэлым.

Ірына Якута паведаміла, што РУП «Слуцкі ЦСМС» таксама запланаваў шэраг мерапрыемстваў. Так, 15 лістапада будзе праведзены семінар з кіраўнікамі і спецыялістамі службаў якасці прамысловых прадпрыемстваў на тэму: «Удасканаленне інструментаў менеджменту», 18.11.2019 - семінар па пытаннях якасці для прадстаўнікоў прадпрыемстваў гандлю.

Запланавана правядзенне інфармавання прадстаўнікоў прадпрыемстваў рэгіёну на базе аддзела выпрабаванняў харчовай і сельскагаспадарчай х прадукцыі РУП «Слуцкі ЦСМС» па практычным прымяненні даст ISO/ІЕС 17025-2019 «Агульныя патрабаванні да кампетэнтнасці выпрабавальных і калібровачнае лабараторый».

Сёння праходзіць «Дзень адчыненых дзвярэй» для кіраўнікоў навучальных устаноў (школ горада).

А яшчэ РУП «Слуцкі ЦСМС» запушчаны чэлендж, прысвечаны якасці, у сацыяльных сетках. Далучыцца да гэтых святаў можа кожны, прычым досыць простым спосабам - адказаўшы на пытанне «А што лічыце якасным вы?». Давайце падтрымаем гэтую ініцыятыву і раскажам аб якасці любімых вамі рэчаў, аказаных Вам паслуг, штодзённых спраў.

Падрыхтавала Марыя Шэіна

«СП» http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы