Маладыя людзі з БРСМ і члены Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа дапамогуць маламабiльным выбаршчыкам паўдзельнічаць у галасаванні. Добраахвотнікі суправадзяць на выбарчыя ўчасткі людзей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама маці з каляскамі і пажылых.
Як паведаміла першы сакратар Капыльскага райкама ГА «БРСМ» Анастасія Козел, праца валанцёраў будзе арганізавана па заяўным прынцыпе: напярэдадні дня выбараў у райкаме БРСМ адкрыецца гарачая тэлефонная лінія, па якой можна будзе пакінуць сваю заяўку.
Сяргей Козел
«СП» http://www.kopyl.by