Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне выбары праходзяць у добразычлівай абстаноўцы

17.11.2019

На Багданавіцкім участку для галасавання № 21, размешчаным у сярэдняй школе № 3 г. Капыля, галасаванне праходзіць у спакойнай і добразычлівай абстаноўцы.

На выбарчы ўчастак у поўным складзе прыйшла шматдзетная сям'я Шабунь з г. Капыля. Генадзь і Алена, а асабліва іх дзеткі - першакласнік Раман, блізняткі Паліна і Сафія, з нецярпеннем чакалі гэтага дня. Галава сямейства працуе кіроўцам ПАСП-13 Капыльскага РАНС, а мама - метадыстам упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, праўда, зараз знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзецьмі да трох гадоў.

- Аддаючы свой голас за кандыдата, мы выбіраем будучыню - сваю і дзяцей — дзеліцца Алена. - Дзяржава падтрымлівае шматдзетных. Наша сям'я атрымала мацярынскі капітал. І як добра, што дзякуючы новаўвядзенням, якія ўступяць з 1 студзеня 2020 года, грашовымі сродкамі можна будзе скарыстацца датэрмінова. Спадзяемся пагасіць запазычанасць па жыллёвым крэдыце, паколькі ў мінулым годзе сталі навасельцамі і атрымалі доўгачаканыя ключы ад пабудаванай з дзяржпадтрымкай новай кватэры на вуліцы Багдановіча паблізу СШ № 3. Як бацькі, хочам, каб будучыня ў нашых дзяцей была мірнай і забяспечанай. Мы любім сваю малую радзіму і так хочацца, каб у Парламент быў абраны чалавек, якому неабыякава, што адбываецца ў нашым рэгіёне. Верым, што тут можна яшчэ многае зрабіць для камфортнага жыцця людзей.

Сваім канстытуцыйным правам скарыстаўся старшыня Капыльскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Пілішчык.

- Лічу, што нашы жыхары павінны актыўна праяўляць сваю грамадзянскую пазіцыю, удзельнічаючы ў выбарах — прагаласаваўшы, адзначыў кіраўнік раёна. - Мой голас, як і голас любога выбаршчыка, можа быць вырашальным. І аддаўшы яго за годнага кандыдата, гэта магчымасць паўплываць на агульны дабрабыт краіны.

Таццяна БОХАН

«СП» http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы