Вольга Вільеўна выпечкай пернікаў (а менавіта іх жанчына і прадстаўляла) занялася пасля таго, як выйшла на заслужаны адпачынак. Яркія ружы, рознакаляровыя фігуркі хлопчыкаў, дзяўчынак і пацешных звяркоў, сэрцайкі – чаго толькі не спяклі залатыя рукі майстрыхі. І тыя, хто прыйшоў у гэты дзень прагаласаваць, не праходзілі міма: мядовы водар пернікаў прыцягваў і дарослых, і іх дзяцей.
Дыяна Ткачэнка «СП» http://www.kopyl.by