Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Гран-пры і «золата» - у капыльскіх хлебапёкаў

19.11.2019

Гран-пры III ступені - у булачкі «Ладушка», «золата» - у багета «Сталічнага», вырабаў кукурузных паветраных «Натхненне» і цукровых прысмакаў «Для радасці»

Такіх узнагарод удастоена прадукцыя Капыльскага кааппрама напярэдадні святкавання Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК на рэспубліканскім аглядзе якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў «Смаката-2019».

Дырэктар Тамара Абрамовіч

Як лічыць дырэктар Капыльскага кааппрама Тамара Абрамовіч, гэтага поспеху дамагліся дзякуючы суладнай працы ўсіх аграрыяў Капыльскага раёна.

Але ўсё ж не толькі дыпломы і граматы гавораць аб якасці і гусце прадукцыі Капыльскага кааппрама. Галоўны паказчык - гэта выбар пакупнікоў. Усё часцей, зайшоўшы ў краму, звяртаю ўвагу на тое, што пры ўсім багацці прадстаўленых тавараў пакупнікі выбіраюць менавіта прадукцыю Капыльскага кааппрама. Нязменнай папулярнасцю карыстаецца ўсё тая ж чорная «цаглінка», і асабліва, калі ў краму яна прывезена гарачай. Тады яе даўкі водар, у якім заключаны і цяпло летняга сонца, і працавітасць рук, якія ўзгадавалі збожжа і спяклi хлеб, нібы магніт прыцягвае да сябе.

Пекар Наталля Рымашэўская

- Нягледзячы на разнастайнасць нашай прадукцыі, усё ж менавіта хлебапякарная вытворчасць з'яўляецца адным з асноўных відаў дзейнасці прадпрыемства, — распавядае дырэктар Тамара Абрамовіч, чые энтузіязм і прафесіяналізм рухаюць прадпрыемства наперад. - І занята на гэтым відзе работ найбольшая колькасць чалавек - 16. У свой час, у 2014 годзе, на тэхнічнае перааснашчэнне хлебапякарнай вытворчасці было ўкладзена 118 тысяч рублёў уласных сродкаў. Набыта новая хлебапякарная печ коштам 21 тысяча рублёў, белабулачная лінія коштам 86,7 тысячы рублёў, газіфікацыя вытворчасці абышлася нам у 10 тысяч руб. Усё гэта дало свой вынік, і ўжо з 2015 года мы атрымалі прырост аб'ёму вытворчасці хлебабулачных вырабаў. У 2015 годзе была набыта хлебарэзацельная машына коштам 10,8 тысячы рублёў, у 2016 годзе - парніковая упаковачная машына за 4,4 тысячы рублёў. Акрамя гэтага для набыцця тэхналагічнага абсталявання за перыяд 2014-2016 гадоў на рамонтныя работы выдаткавана 58 тысяч рублёў уласных абаротных сродкаў. І як вынік - зніжэнне працаёмкасці вытворчасці, памяншэнне энергазатрат, паляпшэнне якасці прадукцыі. Сведчанне таму - нашы шматлікія ўзнагароды, атрыманыя на рэспубліканскім аглядзе якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў «Смаката». Трэба адзначыць, што прадпрыемства працуе рэнтабельна на працягу апошніх шасці гадоў, выконваюцца ўсе даведзеныя прагнозныя паказчыкі. Мы рэалізуем хлебабулачныя вырабы ў гандлёвай сетцы райпо, а гэта 70 крам і 10 аўтамагазінаў, таксама забяспечваюцца ўсе бюджэтныя арганізацыі раёна, 35 крам Слуцкай аптова-гандлёвай базы, вайсковыя часткі г. Фаніпаля, якім пастаўляем каля 10% выпусканага хлеба, а з верасня — яшчэ і 10 магазінаў, размешчаных на тэрыторыі Салігорскага раёна і далучаных да Капыльскага райпо. За добрасумленную працу на гэтым участку хацелася б адзначыць цестамеса Лілію Лагодзiч і пекара Наталлю Рымашеўскую, дзякуючы якім на працягу 20 гадоў іх працы на прадпрыемстве спажыўцы атрымліваюць смачныя хлеб, сухары, батоны.

Фармоўшчык каўбасных вырабаў Наталля Каско

Аднак немалаважны ўклад у выкананне агульных аб'ёмных паказчыкаў ўносяць і іншыя вытворчыя падраздзяленні прадпрыемства. У каўбасным цэху, дзе вырабляюцца каўбасныя вырабы і мясныя паўфабрыкаты, працуе калектыў з 14 чалавек, а начальнікам ўчастка з'яўляецца Тамара Шкурынская. Цэх штомесяц выконвае ўсе даведзеныя паказчыкі. Тут жа чатыры гады з агульнага пятнаццацігадовага «кааппрамаўскага» стажу абвальшчыкам мяса працуе Марына Карповіч. Фармоўшчык каўбасных вырабаў Наталля Каско за тыя 15 гадоў, на працягу якіх добрасумленна і якасна выконвае свае абавязкі, набыла бясцэнны вопыт і прафесійнае майстэрства.

Абвальшчык мяса Марына Карповіч

Духмяная вэнджаная рыба «выходзіць» з рыбнага цэха, дзе на працягу чатырох гадоў яе рыхтуе апрацоўшчык рыбы Таццяна Будзько. Прадукцыя цэха па вытворчасці кукурузных палачак кажа сама за сябе і прыходзіцца па гусце не толькі дзецям, але і дарослым.

Апрацоўшчык рыбы Таццяна Будзько

Славіцца прадпрыемства не толькі сваёй ядомай прадукцыяй. Тут жа ў цэху па вытворчасці нехарчовых тавараў выпускаюць цвікі і сетку «рабіца». Занятыя на гэтым выглядзе работ ад аднаго да трох чалавек, але, нягледзячы на невялікую колькасць, яны ўносяць важкі ўклад у працу прадпрыемства і даюць больш за 10% агульнага аб'ёму вытворчасці.

Дэманструюць узнагароды дырэктар Тамара Абрамовіч (другая злева), начальнік лабараторыі Таццяна Чалевіч, старшы лабарант Ірына Храмчанка, начальнік вытворчасці Ірына Пасюк

Пра тое, што на дадзеным этапе сіламі прадпрыемства вядзецца завяршэнне будаўніцтва быдлабойнай пляцоўкі з поўным тэхнічным перааснашчэннем, «СП» ужо пісала. Але Тамара Міхайлаўна робіць акцэнт на тым, што ўвядзенне дадзенага аб'екта ў эксплуатацыю дасць магчымасць значна павысіць вытворчы патэнцыял прадпрыемства і згуляе немалаважную ролю для нашага сельскагаспадарчага раёна.

Дзіяна Ткачэнка

Лічбы і факты

3,2 млн рублёў - на такую суму за 9 месяцаў 2019 года выпушчана прадукцыі (105% - дынаміка да адпаведнага перыяду мінулага года),

48 тысяч рублёў атрымана чыстага прыбытку,

68,4 тысячы рублёў - выручка ад рэалізацыі на аднаго працуючага.

«СП» http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы