Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Місія наглядальнікаў ад СНД на выбарах у Нацыянальны сход Арменіі пачне работу 22 лістапада

20.11.2018

 Місія наглядальнікаў ад СНД на пазачарговых выбарах у Нацыянальны сход Арменіі пачне работу 22 лістапада, паведаміў сёння журналістам першы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта - выканаўчага сакратара СНД Віктар Гумінскі перад пачаткам пасяджэння Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА."Плануецца, што місія СНД і яе штаб пачне сваю работу 22 лістапада ў Ерэване з сустрэчы з кіраўніком ЦВК Арменіі. У рабоце місіі прымуць удзел каля 20 доўгатэрміновых наглядальнікаў. Як правіла, гэта прадстаўнікі ад пасольстваў краін Садружнасці, якія знаходзяцца ў Ерэване і якія будуць акрэдытаваныя ў склад місіі", - сказаў Віктар Гумінскі.У цэлым у складзе місіі будзе каля 70 чалавек. "Будуць прадстаўлены Выканкам і МПА СНД, а таксама Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі. Мы лічым, што такой колькасці наглядальнікаў дастаткова, каб выканаць тую місію, якая ўскладзена на наглядальнікаў ад СНД", - адзначыў першы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта."У сваёй рабоце будзем кіравацца перш за ўсё нацыянальным заканадаўствам Арменіі, а таксама канвенцыяй аб стандартах дэмакратычных выбараў, выбарчых правоў і свабод у краінах СНД. Безумоўна, мы не будзем умешвацца ва ўнутраныя справы дзяржавы і будзем даваць аб'ектыўную ацэнку. Мы думаем, што выбарчая кампанія ў Арменіі пройдзе ў добрай атмасферы, у адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам", - дадаў Віктар Гумінскі.Запрашэнне выдзеліць свайго наглядальніка ў склад місіі ад СНД на пазачарговых выбарах у Нацыянальны сход Арменіі не накіроўвалася Прэзідэнту Украіны, МЗС і ЦВК гэтай краіны. "Сваёй нотай ад 7 кастрычніка 2015 года МЗС Украіны праінфармавала Выканаўчы камітэт СНД аб выхадзе з Палажэння аб місіі наглядальнікаў на прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах, а таксама рэферэндумах у дзяржавах Садружнасці. Таму мы не атрымалі таксама запрашэнне на іх выбары", - паведаміў Віктар Гумінскі.Пазачарговыя выбары ў Нацыянальны сход Арменіі адбудуцца 9 снежня. Місію наглядальнікаў ад СНД узначаліць першы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта - выканаўчага сакратара СНД Віктар Гумінскі. Яго кандыдатуру ў якасці кіраўніка місіі адобрылі сёння ў час пасяджэння Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці ў Выканкаме СНД у Мінску.

Крыніца: belta.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы