Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

"Вы пераможцы ўжо!" - Лукашэнка сустрэўся з удзельнікамі дзіцячага "Еўрабачання"

20.11.2018

 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Палацы Незалежнасці сустрэўся з удзельнікамі дзіцячага "Еўрабачання", перадае карэспандэнт БЕЛТА."Вы пераможцы ўжо!" - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, адзначыўшы вялікае дасягненне маладых талентаў, якія прымаюць удзел у такім маштабным міжнародным песенным конкурсе. "Вы павінны быць ужо рады і задаволены, што з'яўляецеся пераможцамі ў сваёй краіне, а тут ужо як пашанцуе", - дадаў беларускі лідар.Ён падкрэсліў, што Беларусь вызначаецца сваёй сумленнасцю і справядлівасцю. "Таму тут пераможа толькі мацнейшы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.Кіраўнік дзяржавы вельмі цёпла паразмаўляў з удзельнікамі конкурсу, а сустрэча ў цэлым выйшла за рамкі пратакола і была напоўнена дружалюбнымі абдымкамі, усмешкамі і шчырым дзіцячым смехам. На сустрэчу з Прэзідэнтам, а таксама для падтрымкі цяперашніх канкурсантаў прыйшлі ўдзельнікі і пераможцы конкурсу мінулых гадоў, у іх ліку Ксенія Сітнік, Вольга Сацюк, Лідзія Заблоцкая."Як вашы справы? Расказвайце!" - такімі словамі Аляксандр Лукашэнка сустрэў дзяцей."У вас тут вельмі прыгожа", - паспеў адрэагаваць адзін з удзельнікаў да таго, як прэзідэнцкае пытанне патанула ў дзіцячым рознагалоссі. Паколькі кожны імкнуўся падзяліцца сваімі ўражаннямі.Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, як справы ў беларускага саліста Даніэля Ястрэмскага. "Добра, дзякуй вялікі за запрашэнне", - сказаў ён.Адказваючы на пытанне, якога выніку ён чакае ад свайго выступлення, беларускі ўдзельнік адзначыў, што мае намер зрабіць усё, каб дастойна прадставіць Беларусь на конкурсе."Калі ты прайграеш нашаму таварышу з Арменіі, расіяніну або яшчэ некаму, страшна не будзе, таму што мы ж гаспадары. Мы не можам, як гаспадары, выйграць. Але калі выйграем, я табе прабачаю", - жартам сказаў кіраўнік дзяржавы.Дзеці пацікавіліся, ці зможа Аляксандр Лукашэнка прыйсці на сам конкурс, на што Прэзідэнт запэўніў: "Нават калі не прыйду, я ўсё роўна ўсё ўбачу".Удзельнікі конкурсу разам выканалі для кіраўніка дзяржавы ўрывак з песні цяперашняга дзіцячага "Еўрабачання" "LightUp!" ("Запальвай!"), што таксама з'яўляецца слоганам конкурсу.Ад удзельнікаў, членаў дэлегацый і арганізатараў дзіцячага конкурсу кіраўніку дзяржавы ўручылі падарунак - сімвалічны аналаг галоўнага прыза конкурсу. Гэта мікрафон з празрыстага шкла з каляровымі лініямі ўнутры верхняй часткі, якія сімвалізуюць патокі гуку.А вось своеасаблівы падарунак ад беларускіх удзельнікаў дзіцячага "Еўрабачання" мінулых гадоў толькі рыхтуецца. Маладыя беларускія зорачкі паабяцалі новыя яркія моманты ў развіцці сваёй творчасці, і што кіраўнік дзяржавы пра іх яшчэ пачуе."Дзякуй вам вялікі, хлопчыкі і дзяўчынкі, што прыйшлі да мяне ў госці. Гэта таксама будзе маленькая старонка ў маёй біяграфіі", - сказаў на развітанне Аляксандр Лукашэнка.Пасля сумеснага фатаграфавання з беларускім лідарам дзецям уручылі прэзідэнцкія падарункі - прысмакі і кнігі пра Беларусь.

Крыніца: belta.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы