Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Дзяржаўная інвестыцыйная праграма на 2019 год зацверджана ў Беларусі

22.02.2019

У Беларусі зацверджана Дзяржаўная інвестыцыйная праграма на 2019 год. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Усяго ў дзяржінвестпраграму ўключаны 113 аб'ектаў. На іх фінансаванне ў бягучым годзе прадугледжваецца накіраваць Br511 млн, у тым ліку Br189 млн - за кошт дзяржаўных капітальных укладанняў, Br80 млн - за кошт сродкаў дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця, Br80 млн - са сродкаў рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Br95 млн - са сродкаў рэспубліканскага дарожнага фонду і Br46 млн - са сродкаў на захаванне і пашырэнне сельскагаспадарчых угоддзяў.
Перш за ўсё фінансавыя сродкі будуць сканцэнтраваны на аб'ектах, што ўводзяцца ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, і на пераходных аб'ектах з высокай ступенню будаўнічай гатоўнасці.
У адпаведнасці з праграмай, у бягучым годзе намечана пачаць фінансаванне будаўніцтва і рэканструкцыі 26 аб'ектаў, у тым ліку корпуса хірургіі і транспланталогіі ў Мінску, інтэрната Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта на 1030 месцаў, абласнога анкалагічнага дыспансера ў Гродне, арэнднага дома для медыцынскіх работнікаў у вёсцы Андрэеўшчына Аршанскага раёна, 9 жылых дамоў для сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-сірот, аварыйнага моста цераз раку Піна на аўтамабільнай дарозе Р6 Івацэвічы - Пінск - Столін і пуцеправода-дублёра па вуліцы Якубоўскага ў Магілёве.
Усяго ў бягучым годзе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 42 аб'екты.

Крыніца: belta.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы