Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

МЗС: пасол Расіі Бабіч пакуль не зразумеў розніцы паміж федэральнай акругай і незалежнай дзяржавай

15.03.2019

Начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Беларусі Анатоль Глаз пракаменціраваў ацэнкі развіцця беларуска-расійскіх адносін, агучаныя паслом Расіі ў Беларусі Міхаілам Бабічам у нядаўнім інтэрв'ю агенцтву РІА Навіны, паведамляе БЕЛТА.
Адказваючы на пытанне, ці згодны ён з агучанымі ацэнкамі, Анатоль Глаз сказаў: "Шчыра кажучы, не заўсёды хапае часу на тое, каб чытаць усе інтэрв'ю Міхаіла Бабіча. Добра што ўсе яны падобныя і ментарская лінія разважання не вельмі мяняецца".
"Таму, не ўчытваючыся, магу дакладна сказаць, што адносіны паміж нашымі краінамі і народамі больш глыбокія і ўсёабдымныя, чым штучны, падтасаваны набор лічбаў, за якія рэгулярна хапаецца расійскі дыпламат. Але гэта яго права вызначаць для сябе планку, што ператварае яго ў рахункавода або бухгалтара, які падае надзеі", - заявіў афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС.
"Хацелася б парэкамендаваць больш часу прысвяціць таму, каб унікнуць у спецыфіку краіны знаходжання, азнаёміцца з яе гісторыяй і праявіць крыху павагі. Часам такі стыль работы дае значна большы вынік, чым апрабаванне на сабе зусім нехарактэрнай для сур'ёзнай расійскай дыпламатычнай школы ролі адэпта "публічнай дыпламатыі". На мой погляд, за кароткі час работы ў Беларусі ён проста не зразумеў розніцы паміж федэральнай акругай і незалежнай дзяржавай. Думаю, у бліжэйшы час нашым партнёрам будуць дадзены дэталёвыя адказы на заявы пасла", - дадаў Анатоль Глаз.

Крыніца: belta.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы