Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Нацбанк падрыхтаваў прапановы па пашырэнні сваіх функцый для падтрымання цэнавай стабільнасці

27.03.2019

Нацыянальны банк Беларусі падрыхтаваў прапановы па пашырэнні сваіх функцый для падтрымання цэнавай стабільнасці, паведаміў сёння намеснік старшыні праўлення Нацбанка Сяргей Калечыц на сустрэчы з дэпутатамі ў Палаце прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Нацыянальны банк падрыхтаваў прапановы ў частцы грашова-крэдытнай палітыкі, якія цяпер праходзяць узгадненне з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі. Гэтыя прапановы накіраваны на забеспячэнне неабходных умоў для практычнай рэалізацыі рэжыму інфляцыйнага таргетавання", - расказаў Сяргей Калечыц.
У прыватнасці, прапануецца ўстанаўліваць мэтавы паказчык цэнавай стабільнасці штогод на трохгадовы перыяд у выглядзе дапушчальных межаў яго змяненняў. Пры такім механізме Нацбанк і ўрад штогадова да 1 кастрычніка будуць уносіць мэтавы паказчык па цэнавай стабільнасці на зацвярджэнне Прэзідэнту. "Больш таго, у перспектыве бачыцца мэтазгодным пераходзіць і да прагнозу паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і бюджэту краіны на такі ж трохгадовы перыяд", - адзначыў Сяргей Калечыц.
Яшчэ адна прапанова датычыцца змянення парадку зацвярджэння Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі. Бягучая практыка не дае магчымасці падрабязна апісваць у асноўных напрамках магчымыя дзеянні Нацбанка па выкананні ўскладзеных на яго функцый. Прапануецца замацаваць у заканадаўстве норму аб прадастаўленні праўленню Нацбанка права самастойна прымаць Асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі на аснове зацверджанага кіраўніком дзяржавы на трохгадовы перыяд мэтавага паказчыка цэнавай стабільнасці.
Паводле ацэнкі Нацбанка, пашырэнне функцый у сферы прагназавання з'яўляецца неабходным элементам рэжыму інфляцыйнага таргетавання, у аснове якога - кіраванне чаканнямі. "Для яго эфектыўнай рэалізацыі Нацыянальны банк павінен мець магчымасць самастойна ажыццяўляць прагноз развіцця эканомікі", - заявіў Сяргей Калечыц.
Разам з тым гэта не азначае адыход ад бягучай практыкі цеснага ўзаемадзеяння з Міністэрствам эканомікі, Міністэрствам фінансаў і іншымі дзяржорганамі пры распрацоўцы прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на чарговы год - яна захаваецца. "Але для таго, каб падрабязна абгрунтоўваць свае рашэнні і тым самым умацоўваць давер да праводзімай палітыкі, Нацыянальны банк павінен мець магчымасць даводзіць уласныя ацэнкі да ведама эканамічных агентаў. У сувязі з гэтым прапануецца заканадаўча замацаваць магчымасць для Нацбанка ажыццяўляць аналіз і прагноз не толькі тэндэнцый у грашова-крэдытнай сферы, але і ў эканоміцы ў цэлым", - растлумачыў Сяргей Калечыц.
Нараўне з пашырэннем функцый прапануецца ўзмацніць адказнасць старшыні і членаў праўлення Нацбанка за выкананне асноўнай мэты грашова-крэдытнай палітыкі - цэнавай стабільнасці.
"Гэтыя прапановы сфармуляваны на падставе міжнароднага вопыту тых краін, якія дасягнулі значнага поспеху ў забеспячэнні нізкага ўзроўню інфляцыі ў рэжыме інфляцыйнага таргетавання. Спадзяюся, што ўжо хутка, пасля ўзгаднення з усімі зацікаўленымі, гэтыя прапановы паступяць у беларускі парламент", - рэзюмаваў Сяргей Калечыц

Крыніца: belta.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы