Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Вясенняя сесія беларускага парламента адкрываецца 2 красавіка

01.04.2019

Адкрыццё шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу шостага склікання адбудзецца 2 красавіка, паведамляе БЕЛТА.
Як праінфармавалі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў, у пералік пытанняў для разгляду на пасяджэнні ўключана 11 пытанняў. У першым чытанні парламентарыі маюць намер разгледзець папраўкі ў законы аб ахове працы, аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, аб дзяржаўных узнагародах. У Авальнай зале на адкрыцці сесіі абмяркуюць таксама папраўкі ў шэраг кодэксаў, у іх ліку Кодэкс аб шлюбе і сям'і. Прапанаваныя ў яго змяненні прадугледжваюць, у прыватнасці, прывязку запазычанасці па аліментах беспрацоўных бацькоў да бюджэту пражытачнага мінімуму. Акрамя таго, у дзень адкрыцця вясенняй сесіі парламентарыі разгледзяць законапраекты аб увядзенні крымінальнай адказнасці за схіленне да допінгу і абмежаванні доступу ў анлайн-казіно.
У другім чытанні плануецца разгледзець законапраект "Аб змяненні законаў па пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносін", папраўкі ў закон "Аб абыходжанні з адходамі".
Пералікам пытанняў прадугледжана таксама ратыфікацыя пагаднення аб міжнародных дагаворах ЕАЭС з трэцімі дзяржавамі, міжнароднымі арганізацыямі або міжнароднымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі.
Акрамя таго, парламентарыі разгледзяць пытанне аб дэкрэце нумар 1 ад 18 студзеня 2019 года, які карэкціруе дэкрэт ад 26 ліпеня 1999 года нумар 29 "Аб дадатковых мерах па ўдасканаленні працоўных адносін, умацаванні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны". У дакуменце ўлічаны прадугледжаныя ва ўказе нумар 27 ад 18 студзеня 2019 года змяненні ў структуры заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый.

Крыніца: belta.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы