Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

"Вялікі камень" трансфармуецца ў тэхналагічны горад-спадарожнік Мінска - Румас

03.04.2019

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" трансфармуецца ў тэхналагічны горад-спадарожнік Мінска, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сёння на сустрэчы з намеснікам старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Шэнь Юэюэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Дзякуючы сумеснай рабоце спецыялістаў Беларусі і Кітая парк ужо стаў месцам прыцягнення замежных інвестыцый, тэхналогій і людскіх рэсурсаў. У парку ўжо зарэгістраваны 43 рэзідэнты, у тым ліку з ЗША, Еўрапейскага саюза, Ізраіля, Канады і Расіі. Таму цяпер мы ўжо можам называць гэты парк не толькі беларуска-кітайскім, але і міжнародным", - адзначыў Сяргей Румас.
Правінцыя Чжэцзян, якая з'яўляецца малой радзімай Шэнь Юэюэ, сёння адзін з самых развітых з эканамічнага пункту гледжання рэгіёнаў, там размяшчаецца штаб-кватэра карпарацыі "Алібаба". "З улікам рэбрэндынгу парка "Вялікі камень" і яго трансфармацыі ў тэхналагічны навуковы горад-спадарожнік Мінска былі б рады стварэнню ў парку субпарка правінцыі Чжэцзян, а таксама прыходу ў парк буйных высокатэхналагічных кампаній з вашай правінцыі", - сказаў прэм'ер-міністр.
Кіраўнік урада таксама закрануў тэму рэгіянальнага ўзаемадзеяння, якое павінна стаць лакаматывам развіцця беларуска-кітайскіх эканамічных адносін. "У гэтым пытанні мы разлічваем на ваша садзейнічанне, улічваючы ваш вопыт кіруючай работы ў горадзе Ханчжоу", - дадаў Сяргей Румас, адзначыўшы зацікаўленасць беларускага боку ва ўстанаўленні пабрацімскіх сувязей паміж Ханчжоу і адным з беларускіх гарадоў.
Сустрэча ва ўрадзе праходзіць напярэдадні другога міжнароднага форуму "Адзін пояс і адзін шлях" у Пекіне. На палях форуму пройдзе сустрэча лідараў Беларусі і Кітая, таму гэты візіт старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў у Мінску разглядаюць як этап падрыхтоўкі сустрэчы на вышэйшым узроўні.

Крыніца: belta.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы