Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Мадэрнізацыя прамысловасці забяспечвае эканамічную бяспеку Беларусі - Косінец

08.04.2019

Мадэрнізацыя і рэканструкцыя прамысловых прадпрыемстваў Беларусі забяспечвае эканамічную бяспеку і незалежнасць краіны. Аб гэтым 7 красавіка ў інтэрв'ю тэлеканалу АНТ заявіў памочнік Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Косінец, паведамляе БЕЛТА.
Маштабныя мадэрнізацыя і рэканструкцыя ў Беларусі пачаліся з 2005 года па ўсіх напрамках. Аб'ём рэсурсаў, які цяпер асвойваецца пры рэалізацыі інвестыцыйных праектаў дасягае $25 млрд - практычна палавіна ВУП краіны. Размова ідзе прыблізна аб 37 прадпрыемствах. У 2019-2021 гадах яны будуць уведзены ў эксплуатацыю. Паводле слоў памочніка Прэзідэнта, гэта дасць магчымасць вырашыць пытанні, звязаныя з атрыманнем экспартаарыентаванай прадукцыі, якая забяспечвае бяспеку, незалежнасць, самастойнасць Беларусі, развіццё эканомікі і ўсёй дзяржавы.
Аляксандр Косінец расказаў аб некаторых найбольш значных праектах. У аўтамабілебудаванні гэта завод "БелДжы", дзе на першым этапе плануецца выпускаць 60 тыс. аўтамабіляў у год. Стаіць задача дасягнуць лакалізацыі не меншай за 50 працэнтаў. Акрамя таго, у Барысаве кітайскія партнёры пабудуюць завод па вытворчасці рухавікоў. Будзе весціся інтэнсіўная работа па павелічэнні аб'ёмаў вытворчасці радыятараў.
Памочнік Прэзідэнта дадаў, што ў сувязі з будаўніцтвам БелАЭС у Беларусі плануецца пабудаваць каля 2 млн кв.м жылля на поўным электрычным энергазабеспячэнні. У краіне маюць намер наладзіць імпартазамяшчальную вытворчасць электракатлоў і электрабойлераў.
Завяршаецца мадэрнізацыя ААТ "Нафтан" і Мазырскага НПЗ. Паралельна ў Наваполацку плануецца развіваць малатанажную нафтахімію па перапрацоўцы мазуту. Развіваюцца металургічная, цэлюлозна-папяровая і іншыя віды прамысловасці. У 2018 годзе ў краіне рэалізоўвалася 447 інвестпраектаў.

Крыніца: belta.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы