Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Лукашэнка звернецца сёння са штогадовым Пасланнем да народа і парламента

19.04.2019

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звернецца сёння са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, паведамляе БЕЛТА.
На мерапрыемства, якое традыцыйна пройдзе ў Авальнай зале Дома ўрада, запрошаны вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, буйнейшых прадпрыемстваў, ВНУ і банкаў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, сродкаў масавай інфармацыі.
У гэтым годзе сярод запрошаных у Авальную залу будзе асабліва шырока прадстаўлена беларуская грамадскасць. У іх ліку дэпутаты мінулых скліканняў, прадстаўнікі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь", Беларускага саюза жанчын, студэнты ВНУ (у тым ліку прадстаўнікі БРСМ), курсанты ваенных навучальных устаноў, журналісты рэгіянальных СМІ.
У Пасланні будуць канцэптуальна адлюстраваны асноўныя акцэнты ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны на цяперашнім этапе. Змест Паслання ў тым ліку вызначаецца зыходзячы з аналізу зваротаў, што паступілі перад "Вялікай размовай з Прэзідэнтам" 1 сакавіка бягучага года. Кожны з такіх зваротаў быў дасканала вывучаны і прапрацаваны.
Выступленне Аляксандра Лукашэнкі будзе трансліравацца ў прамым эфіры па тэлеканалах "Беларусь 1", "Беларусь 24" і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Трансляцыя пачнецца ў 10.30. Тэлеверсія Паслання будзе паказана ў вячэрнім эфіры беларускіх тэлеканалаў.

Крыніца: belta.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы