Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Лукашэнка: Беларусь хоча мець мірныя і дружалюбныя адносіны з Літвой, іншага шляху мы не бачым

02.05.2019

Беларусь хоча мець мірныя і дружалюбныя адносіны з Літвой. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з экс-прэзідэнтам Літвы, дэпутатам Еўрапейскага парламента Раландасам Паксасам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы прывітаў у Беларусі Раландаса Паксаса, адзначыўшы, што нячаста літоўскія палітыкі прыязджаюць у Мінск, каб пагаварыць аб праблемах у двухбаковых адносінах. Ён канстатаваў, што Беларусь і Літва маюць як агульныя пункты гледжання на розныя тэмы, так і рознагалоссі па некаторых пытаннях. Аднак гэта, на думку Прэзідэнта, нармальна для краін-суседзяў.
"Паколькі мы суседзі, а іх не выбіраюць, яны ад Госпада, нам давядзецца жыць, як суседзям, хочам мы гэтага ці не. Каб жыць мірна і дружна (мы іншага шляху ў Беларусі не бачым, вы гэта добра ведаеце і разумееце), трэба сустракацца і размаўляць на розныя тэмы, пачынаючы ад агульнай праблемы бяспекі ў рэгіёне (цяпер, вы ведаеце, у Еўропе штарміць, і вельмі моцна, дай бог, каб гэты шторм супакоіўся). З іншага боку, ёсць мясцовыя праблемы. Напрыклад, будаўніцтва атамнай станцыі - тэма, якая вельмі актуальна ў Літве і, як мы лічым, вельмі палітызавана", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы лічыць, што візіт Раландаса Паксаса ў Беларусь стане добрым пачаткам абмеркавання існуючых праблем. Разам з тым Прэзідэнт звярнуў увагу, што асновай двухбаковага супрацоўніцтва паміж краінамі заўсёды з'яўляюцца гандлёва-эканамічныя адносіны. "Нягледзячы на палітычныя рознагалоссі, іх узровень вельмі высокі. Мы заўсёды з вялікім задавальненнем пастаўлялі мільёны тон тавараў цераз Літву, нам камфортна было працаваць у вашых партах, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Вельмі шмат нашых людзей з турыстычнымі мэтамі наведваюць Літву, і мы ніколі не перашкаджалі таму, каб літоўцы да нас прыязджалі".
Прэзідэнт дадаў, што Беларусь і Літва некалі складалі адну дзяржаву, агульнае гістарычнае мінулае павінна садзейнічаць развіццю двухбаковых адносін. "Трэба ў гісторыі шукаць нешта добрае, на што можна абаперціся. І ў нас гэтага добрага шмат. Давайце будзем абапірацца на яго і будаваць у будучым такія ж добрыя адносіны", - рэзюмаваў беларускі лідар.
У час сустрэчы Раландас Паксас адзначыў, што прыехаў у Беларусь з марай - дэмілітарызаваць Балтыйскі рэгіён і наладзіць паміж дзяржавамі цеснае супрацоўніцтва.
У канцы мінулага года еўрадэпутат абмяркоўваў гэту тэму з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, а ў будучым плануе правесці сустрэчы з кіраўніцтвам Германіі, ЗША і іншых краін. "Мяне непакоіць сітуацыя ў рэгіёне. Я бачу, што ваенныя ястрабы (няважна, з якога боку) хацелі б пачаць вайну паміж Злучанымі Штатамі і Расіяй менавіта ў гэтым рэгіёне, - сказаў ён журналістам пасля сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы. - Я выступаю за тое, што трэба пачаць будаваць гэтыя адносіны зусім па-іншаму, каб бяспеку рэгіёна гарантавала дыпламатычная сіла, а не ваенная".
Еўрадэпутат Раландас Паксас прыбыў з візітам у Мінск па сваёй ініцыятыве. Раней у афіцыйнай якасці ён не наведваў Беларусь. На сустрэчах у Мінску плануе абмеркаваць прапановы па стабілізацыі ваенна-палітычнай абстаноўкі ў рэгіёне Балтыйскага мора і пытанне будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі.
Літва - адзін з вядучых эканамічных партнёраў Беларусі (восьмае месца па аб'ёме гандлю таварамі і сёмае - па аб'ёме экспарту). У мінулым годзе тавараабарот паміж краінамі перасягнуў $1,5 млрд. Беларусь пастаўляе ў Літву грузавыя аўтамабілі, лесаматэрыялы, нафтапрадукты, змешаныя мінеральныя ўгнаенні, электраэнергію, паліўную драўніну. У Беларусі працуюць больш за 600 кампаній з літоўскім капіталам, у Літве - каля 250 прадпрыемстваў з беларускімі інвестыцыямі.

Крыніца: belta.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы