Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Лукашэнка прыняў даверчыя граматы паслоў 9 дзяржаў

20.05.2019

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў даверчыя граматы паслоў дзевяці краін. Цырымонія адбылася сёння ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў даверчыя граматы паслоў дзевяці краін. Цырымонія адбылася сёння ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Даверчыя граматы кіраўніку беларускай дзяржавы ўручылі дыпламаты з Беніна, Бразіліі, Даніі, Іспаніі, Емена, Рэспублікі Карэя, Мальты, Славеніі, Уганды.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі даражаць адносінамі з кожнай з прадстаўленых дзяржаў. Аб Даніі
Прэзідэнт канстатаваў, што Данія з"яўляецца перспектыўным партнёрам для Беларусі, з якім рэспубліка мае намер развіваць больш плённае супрацоўніцтва.
"Агульная для нашых краін задача - падтрымка міру і стабільнасці ў Еўрапейскім рэгіёне. Нам важны дыялог з дацкім бокам па гэтых і іншых пытаннях двухбаковага парадку дня, а таксама развіццё кантактаў у галіне гандлю, інвестыцый і энергаэфектыўнасці", - сказаў беларускі лідар.
Аб Іспаніі
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі надаюць вялікае значэнне ўмацаванню супрацоўніцтва з Іспаніяй. Гэта пацвярджае назначэнне ў лютым бягучага года першага пасла Беларусі ў Мадрыдзе.
"Упэўнены, аналагічныя крокі з іспанскага боку па адкрыцці паўнацэннага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Мінску ўмацавалі б адносіны паміж нашымі краінамі", - заявіў Прэзідэнт.
Аб Мальце
Кіраўнік дзяржавы лічыць, што Беларусь здольна прыкметна рушыць наперад у сваім узаемадзеянні з Мальтай, якая, з"яўляючыся адносна невялікай па тэрыторыі і колькасці насельніцтва дзяржавай, адыгрывае вельмі важную ролю ў Еўрапейскім саюзе.
"Упэўнены, што нашы краіны маглі б знайсці нямала агульных інтарэсаў, узмацніць палітычныя і дзелавыя сувязі, рэалізаваць сумесныя праекты, у тым ліку з выхадам на рынкі іншых краін", - канстатаваў ён.
Аб Славеніі
За апошнія гады Беларусі і Славеніі ўдалося стварыць салідную базу для развіцця і пашырэння ўзаемнага супрацоўніцтва, сувязей. Гэта дзяржава не раз на справе даказвала, што з"яўляецца сябрам Беларусі, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, выказаўшы ўдзячнасць за падтрымку імкнення нашай краіны да нармалізацыі адносін з Еўрапейскім саюзам.
"Стабільна інтэнсіўны і эфектыўны характар маюць кантакты беларускіх і славенскіх бізнесменаў. Нашы дзелавыя колы гатовы да новых сумесных праектаў у энергетыцы, фармацэўтыцы, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве і іншых сферах", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аб Бразіліі
Прэзідэнт канстатаваў, што развіццё супрацоўніцтва з Бразіліяй застаецца адным з прыярытэтаў Беларусі ў Лацінаамерыканскім рэгіёне. У фокусе двухбаковых адносін - умацаванне палітычнага дыялогу, нарошчванне тавараабароту, стварэнне сумесных вытворчасцей.
"Разлічваем, што работа пасла будзе садзейнічаць вываду беларуска-бразільскіх адносін на якасна новы ўзровень, які адпавядае патэнцыялу нашых дзяржаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Аб Емене
"Емен традыцыйна ўваходзіў у лік асноўных партнёраў Беларусі ў арабскім свеце. На жаль, кантакты паміж нашымі краінамі былі замарожаны па прычыне рэзкага пагаршэння ваенна-палітычнай сітуацыі", - адзначыў Прэзідэнт.
Ён падкрэсліў, што для хутчэйшага аднаўлення Емена і вяртання гэтай дзяржавы да мірнага рытму Беларусь гатова аказваць дапамогу, забяспечыўшы пастаўкі ўсяго, што вырабляецца ў нашай краіне.
Аб Рэспубліцы Карэя
Беларусь адкрыта для далейшага паглыблення ўзаемавыгадных сувязей з Рэспублікай Карэя, асабліва ў інавацыйных сферах. "Мы запрашаем карэйскіх інвестараў для рэалізацыі сваіх высокатэхналагічных рашэнняў у Беларусі і ўмацавання супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і турызму", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Аб Беніне
У рэгіёне Заходняй Афрыкі Беларусь разглядае Бенін у якасці перспектыўнага гандлёва-эканамічнага партнёра, адзначыў Прэзідэнт.
"Інтарэсам нашых краін адпавядае больш інтэнсіўнае развіццё супрацоўніцтва і забеспячэнне стабільнага росту эканомікі. Беларусь гатова прапанаваць вашай краіне шырокую гаму тэхнікі, спажывецкіх тавараў і прадуктаў харчавання, а таксама адукацыйныя паслугі. Чакаем ад бенінскага боку сустрэчных ініцыятыў для сумеснай рэалізацыі", - сказаў ён.
Аб Угандзе
Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў інтарэс Беларусі да развіцця ўзаемадзеяння з Угандай. Перспектыўным з"яўляецца наладжванне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, у першую чаргу ў частцы паставак беларускай складанатэхнічнай прадукцыі, якая добра зарэкамендавала сябе на афрыканскім рынку, а таксама старэння сумесных зборачных вытворчасцей, лічыць кіраўнік дзяржавы.
"Разлічваем на садзейнічанне новага пасла ў рэалізацыі праектаў у іншых сферах узаемнага інтарэсу, у прыватнасці па падрыхтоўцы ў Беларусі кваліфікаваных кадраў для Уганды, супрацоўніцтве ў галіне сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, абароны, культуры", - адзначыў ён.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў паслоў з пачаткам дыпламатычнай місіі, падкрэсліўшы, што разлічвае на іх актыўны і прафесійны ўдзел у справе ўмацавання і дынамічнага развіцця супрацоўніцтва з Беларуссю, напаўнення яго новай якасцю і зместам.

Крыніца: belta.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы