Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Будаўнічая галіна Беларусі забяспечыць увод у 2019 годзе 4 млн кв. м. жылля – У.Кухараў

12.08.2019




Будаўнічая галіна Беларусі забяспечыць увод у 2019 годзе 4 млн кв. м жылля, з якіх з дзяржаўнай падтрымкай - 1 млн 60 тыс. кв. м. Адпаведныя планы, прадугледжаныя пастановай Савета Міністраў ад 29 снежня 2018 года нумар 987, у эфіры тэлеканала СТБ пацвердзіў віцэ-прэм'ер Уладзімір Кухараў, паведамляе БЕЛТА.
"Мы робім значны ўпор на развіццё індывідуальнага жылля, панэльнага домабудавання, - адзначыў віцэ-прэм'ер. - Што датычыцца дзяржпадтрымкі, то яе ўзровень зніжаць не збіраемся", - сказаў віцэ-прэм'ер.
"Крытэрыі (атрымання дзяржпадтрымкі. - Заўвага БЕЛТА) прапісаны заканадаўча. Нядаўна ўнесены змяненні ва ўказ нумар 240, якім пашыраны пералік грамадзян, якія могуць атрымліваць дзяржпадтрымку. Дзяржава будзе падтрымліваць грамадзян, ствараць умовы для будаўніцтва жылля", - падкрэсліў Уладзімір Кухараў.
Паводле даных Мінбудархітэктуры, у студзені - чэрвені 2019 года ў Беларусі пабудавана больш за 1,7 млн кв. м жылля. З іх для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, - больш за 635 тыс. кв. м, у тым ліку амаль 440 тыс. кв. м для тых, хто ажыццяўляе будаўніцтва з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі. Для шматдзетных сем'яў пабудавана 3049 кватэр. Да канца 2019 года стаіць задача ўзвесці для гэтай катэгорыі грамадзян 12 тыс. кватэр.
Віцэ-прэм'ер таксама расказаў аб планах паступова павялічваць будаўніцтва арэнднага жылля. У прыватнасці Дырэктывай нумар 8 "Аб прыярытэтных напрамках развіцця будаўнічай галіны" прадугледжаны ўвод у эксплуатацыю не менш як 135 тыс. кв. м такога жылля ў год, у тым ліку будуемага за кошт рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў - не менш як 90 тыс. кв. м. "Мы, вядома, бачым, што арэнднае жыллё запатрабавана, і прыкладаем усе намаганні, у тым ліку па стварэнні ўмоў для прадпрыемстваў і арганізацый, каб яны будавалі жыллё для сваіх работнікаў, - сказаў ён. - Бюджэтны складнік - гэта добра. Але сёння і прадпрыемствы могуць калі не цалкам будаваць дом, то, па меншай меры, ствараць кааператывы і разам з некалькімі прадпрыемствамі будаваць для сваіх работнікаў. Мы працуем у гэтым напрамку і будзем павялічваць будаўніцтва арэнднага жылля".Чытаць цалкам: https://blr.belta.by/society/view/budaunichaja-galina-belarusi-zabjaspechyts-uvod-u-2019-godze-4-mln-kv-m-zhyllja-kuharau-80421-2019/
Фота БЕЛТА

Крыніца: belta.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы