Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

A.Лукашэнка мае намер у кожнай вобласці наведаць аддаленыя райцэнтры

21.08.2019

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка мае намер у кожнай вобласці наведаць аддаленыя райцэнтры. Аб гэтым ён заявіў сёння, наведваючы Іўеўскі раён Гродзенскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што прыехаў у Іўеўскі раён, паколькі вельмі перажывае за "вялікую памылку Гродзенскай вобласці, калі ўсе губернатары тапталіся на захадзе", - больш увагі ўдзялялі развіццю менавіта Гродна і заходніх раёнаў вобласці. Апошнія гады, праўда, удалося надаць імпульс развіццю рэгіёна вакол Астраўца дзякуючы будаўніцтву БелАЭС. Але Іўеўскаму раёну і некаторым іншым удзялялася менш увагі.
"Гэтым самым я хачу паказаць, пачынаючы з Іўя, што ўскраіны любой губерні - таксама раёны, якія павінны развівацца належным чынам", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт адзначыў, што ў краіне ўжо заняліся развіццём, і ён асабіста пабываў на паўднёвым усходзе Магілёўскай вобласці, на поўдні Гомельскай вобласці - у Веткаўскім раёне, дзе на працягу многіх гадоў займаліся аднаўленнем і развіццём чарнобыльскіх раёнаў.
"А вось такія раёны ў абласцях, як Іўеўскі або Глуск Магілёўскай вобласці (я таксама хачу туды паехаць), або Капыль у Мінскай вобласці (таксама туды паеду)... Цяпер я прайдуся па гэтых раёнах, якія не валаўтваральныя, якія недзе там... Але там жа нашы людзі жывуць. Таму асаблівасць гэтай паездкі ў тым, што я хачу цяпер наведаць аддаленыя раённыя цэнтры ў кожнай вобласці", - адзначыў Прэзідэнт.
Крынiца: https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-mae-namer-u-kozhnaj-voblastsi-navedats-addalenyja-rajtsentry-80635-2019/Фота БЕЛТА

Крыніца: belta.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы