Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

A.Лукашэнка даручыў аказаць садзейнічанне прыватнаму бізнесу ў развіцці дрэваапрацоўкі

22.08.2019




Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў аказаць садзейнічанне прыватнаму бізнесу ў развіцці дрэваапрацоўкі. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў Іўеўскі раён Гродзенскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пры наведванні прыватнага прадпрыемства па выпуску сельгастэхнікі ТАА "ЛідаТэхмаш" Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся і з прадукцыяй іншай прыватнай фірмы, якая на гэтай жа пляцоўцы наладзіла вытворчасць драўляных кузаўкоў для агародніны, фруктаў, ягад і грыбоў.
Ёсць нядрэнныя перспектывы для развіцця бізнесу, патэнцыяльны попыт, асабліва з улікам планаў па адмове ад пластыкавай тары, але патрэбна дадатковая сыравіна. З боку бізнесу ёсць гатоўнасць набываць яе, але параўнальна невялікімі аб'ёмамі, што бывае цяжка. "Трэба вырашыць гэта пытанне ў маштабах вобласці. Гэта наша сыравіна, - даручыў Аляксандр Лукашэнка. - Можа, не толькі для іх. Яны ж па цэнах пытанне не ставяць. Яны самі возьмуць гэты лес у лясгасаў".
Прэзідэнт таксама прапанаваў кіраўніку фірмы падтрымку ў пашырэнні бізнесу, у тым ліку ў іншых рэгіёнах.
"Калі будуць прапановы, мы падтрымаем", - запэўніў ён. "Вельмі шмат неперапрацаванага лесу. Трэба матываваць людзей займацца дрэваапрацоўкай. Актыўней там, дзе ў нас ёсць сыравіна, прыцягваць людзей. Не проста "вы там, іпэшнікі, стварайце штосьці". Трэба ім дапамагаць. І адштурхоўвацца ад іх", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
У якасці прыкладу выгаднасці гэтага напрамку ён прывёў развіццё ў краіне вытворчасцей паліўных пелет. "Галоўнае - ёсць рынак. Бяруць з рукамі і нагамі. Гэта мы яшчэ такія: нам давай прыродны газ, які будзе каштаваць заўтра больш, чым сёння, давай нам нафту, дызельнае паліва, бензін або электрычнасць (яна таксама нятанная). А гэта (драўняныя рэсурсы. - Заўвага БЕЛТА) пад нагамі прападае. Гэта экалагічна чыстае паліва".Крынiца: https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-daruchyu-akazats-sadzejnichanne-pryvatnamu-biznesu-u-razvitstsi-drevaapratsouki-80645-2019/Фота БЕЛТА

Крыніца: belta.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы