Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Ігар Карпенка: Беларусь дэ-факта прымяняе ўжо ўсеагульную сярэднюю адукацыю

05.09.2019



Беларусь дэ-факта прымяняе ўжо ўсеагульную сярэднюю адукацыю. Такое меркаванне выказаў журналістам міністр адукацыі Ігар Карпенка, каменціруючы ўвядзенне ў Беларусі ўсеагульнай сярэдняй адукацыі. Гэта норма змешчана ў новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Атрымаўшы базавую адукацыю, абавязковую для ўсіх, падлетак сёння не можа выйсці ў самастойнае жыццё. Яшчэ ўзрост не дазваляе. З-за ўзроставых абмежаванняў ён не можа атрымаць паўнацэнную работу або пайсці працаваць, таму мы ў новым Кодэксе аб адукацыі заклалі пераход на абавязковую агульную сярэднюю адукацыю. Для гэтага нам практычна ніякіх намаганняў прыкладаць не трэба. Гэта ўжо фактычна пачало рэалізоўвацца, інакш кажучы, мы дэ-юрэ зацвердзім тое, што дэ-факта існуе", - сказаў Ігар Карпенка.
Разам з тым міністр удакладніў, што ўсе жадаючыя могуць пасля 9 класа пайсці ў сярэднюю спецыяльную або прафесійна-тэхнічную ўстанову адукацыі і паралельна атрымаць агульную сярэднюю адукацыю. "Частка можа пайсці ў базавы клас у агульную сярэднюю школу і атрымаць там прафесійную падрыхтоўку з выдачай дакумента аб прысваенні кваліфікацыі па той ці іншай прафесіі. Гэта значыць з гэтым ён можа выйсці на рынак працы, а калі ён захоча прадоўжыць навучанне, то мы гэтыя гадзіны дазалічым, яму не трэба будзе паўтараць гэта ў сістэме прафесійна-тэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі, сістэма выбудавана", - дадаў ён.Крынiца: https://blr.belta.by/opinions/view/belarus-de-fakta-prymjanjae-uzho-useagulnuju-sjarednjuju-adukatsyju-2950/

Крыніца: belta.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы