Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі да рэкордных $8,9 млрд

06.09.2019




Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 верасня, паводле папярэдніх даных, склалі $8 891 млн (у эквіваленце), паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.
Гэта новы гістарычны максімум. За жнівень золатавалютныя рэзервы выраслі на $263,1 млн (на 3 працэнты) пасля росту ў ліпені на $337,2 млн (на 4,1 працэнта). У жніўні ўрадам і Нацыянальным банкам Беларусі выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $550 млн.
Павелічэнню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у жніўні садзейнічалі купля замежнай валюты Нацбанкам на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", паступленне сродкаў ад продажу Міністэрствам фінансаў і Нацыянальным банкам аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, павелічэнне кошту манетарнага золата і паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.
Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2020 года павінен скласці не менш як $7,1 млрд.Крынiца: https://blr.belta.by/economics/view/zolatavaljutnyja-rezervy-belarusi-vyrasli-da-rekordnyh-89-mlrd-81038-2019/

Крыніца: belta.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы