Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Сем'ям з дзецьмі на падрыхтоўку да школы ў бягучым годзе аказана дапамога на Br17,4 млн

09.09.2019



Да новага навучальнага года асобным катэгорыям сем'яў з дзецьмі аказана дапамога ў памеры Br17,4 млн, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
"З 1 чэрвеня па 2 верасня бягучага года шматдзетным, малазабяспечаным сем'ям і сем'ям з ліку іншых сацыяльна слабаабароненых катэгорый на падрыхтоўку дзяцей да новага навучальнага года аказана дапамога ў памеры Br17,4 млн", - паведамілі ў Мінпрацы.
Пры гэтым за кошт дзяржаўных сродкаў дапамога аказана на суму Br12,7 млн, прадпрыемствамі і арганізацыямі па месцы работы бацькоў - Br4,4 млн. У агульнай суме дапамогі ўлічаны дабрачынная, гуманітарная і іншыя віды - для гэтага ва ўсіх рэгіёнах краіны праводзіліся спецыяльныя акцыі і марафоны.
Як паведамлялася раней, у бягучым годзе аднаразовую матэрыяльную дапамогу да навучальнага года па падпраграме "Сям'я і дзяцінства" дзяржпраграмы "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь" планавалася аказаць прыкладна 189 тысячам дзяцей са шматдзетных сем'яў.
Традыцыйна ў рамках дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі атрымалі выплаты на набыццё адзення, абутку, канцылярскіх прылад малазабяспечаныя сем'і. Выдзяляліся і сродкі з Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.Крынiца: https://blr.belta.by/society/view/semjam-z-dzetsmi-na-padryhtouku-da-shkoly-u-bjaguchym-godze-akazana-dapamoga-na-br174-mln-81069-2019/Фота БЕЛТА

Крыніца: belta.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы