Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Тыпавое палажэнне аб рэгіянальным савеце па развіцці прадпрымальніцтва зацверджана ў Беларусі

11.09.2019



Тыпавое палажэнне аб абласным (раённым) савеце па развіцці прадпрымальніцтва зацверджана пастановай Савета Міністраў нумар 604 ад 9 верасня 2019 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Палажэннем устаноўлены парадак стварэння, мэты, задачы, правы і рэгламент работы абласнога (раённага) савета па развіцці прадпрымальніцтва. Згодна з дакументам, рэгіянальны савет уяўляе сабой пастаянна дзеючы кансультатыўны і дарадчы орган пры абласным (раённым) выканкаме, створаны для ўзаемадзеяння дзелавых колаў з дзяржорганамі ў сферы падтрымкі і развіцця прадпрымальніцтва, аператыўнага вырашэння праблем функцыянавання бізнесу, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі органаў мясцовага кіравання і самакіравання.
У пералік асноўных задач рэгіянальнага савета ўключаны разгляд комплексаў мерапрыемстваў па забеспячэнні рэалізацыі ў рэгіёне праграм малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, выпрацоўка і пашырэнне ініцыятыў па актывізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці і павышэнні ўкладу прыватнага бізнесу ў развіццё рэгіёна, аналіз практыкі функцыянавання прадпрымальніцтва ў рэгіёне, выяўленне характэрных праблем, выпрацоўка і прадстаўленне прапаноў аб іх сістэмным вырашэнні ў Савет па развіцці прадпрымальніцтва. У задачы савета ўваходзіць таксама разгляд спрэчных пытанняў і канфліктных сітуацый, што ўзнікаюць паміж суб'ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці і мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, выпрацоўка і пашырэнне мер па іх вырашэнні, павышэнне ўзроўню прававой культуры і дзелавой этыкі прадпрымальнікаў, фарміраванне навыкаў вырашэння праблемных пытанняў з дапамогай публічнага абмеркавання і дыялогу.
Прадугледжваецца, што дзейнасць рэгіянальнага савета ажыццяўляецца на грамадскіх пачатках.
Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.Крынiца: https://blr.belta.by/economics/view/typavoe-palazhenne-ab-regijanalnym-savetse-pa-razvitstsi-pradprymalnitstva-zatsverdzhana-u-belarusi-81137-2019/Фота БЕЛТА

Крыніца: belta.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы