Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Беларусі ўбрана амаль палавіна плошчаў бульбы

23.09.2019



У сельгасарганізацыях Беларусі бульба ўбрана з 13,2 тыс. га, што складае 47,9 працэнта плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Усяго ў гэтым годзе пад бульбу адведзена 27,7 тыс. га. Паводле даных на 23 верасня, накапана 430,8 тыс. т бульбы. У сярэднім з 1 га ў бягучым годзе збіраюць 325,2 ц бульбы, гэта на 35,9 ц больш за мінулагодні паказчык. Лідарам ва ўборцы другога хлеба з'яўляецца Віцебская вобласць, там на сёння ўбрана 60,9 працэнта плошчаў бульбы. Таксама ў гэтым рэгіёне самы высокі паказчык ураджайнасці - 404,5 ц/га. Крыху менш - 395,3 ц/га - збіраюць у Магілёўскай вобласці.
Прадаўжаецца ў гаспадарках краіны і ўборка цукровых буракоў. На 23 верасня яны ўбраны з 25 тыс. га, што складае 26,6 працэнта ад агульнай плошчы. Сабрана больш за 1,13 млн т салодкіх караняплодаў пры ўраджайнасці 453,2 ц/га (гэта на 29,6 ц больш, чым у мінулым годзе). Цукрыстасць буракоў складае 16,23 працэнта. У кошт дзяржзаказу прададзена 731,5 тыс. т цукровых буракоў, што складае 35,1 працэнта ад плана.
Азімыя збожжавыя ў Беларусі пасеяны больш як на 828 тыс. га, гэта каля 61 працэнта да плана. У цэлым у гэтым годзе азімыя збожжавыя зоймуць 1352,3 тыс. га сельгасплошчаў. Паводле даных на 23 верасня, у Магілёўскай вобласці засеяна 74,5 працэнта плошчаў, Віцебскай - 58,6 працэнта, Мінскай - 64,3 працэнта, Брэсцкай і Гродзенскай - 63 працэнты і 61,6 працэнта адпаведна, у Гомельскай вобласці - 46,1 працэнта.

Крыніца: belta.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы