Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Беларусь і Расія ўзгаднілі балансы паставак прадуктаў харчавання на 2020 год

27.12.2019

Беларусь і Расія ўзгаднілі прагнозныя балансы попыту і прапанавання па пастаўках прадуктаў харчавання на 2020 год, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў.

"Балансы ўзгоднены і будуць у рабочым парадку падпісаны ў бліжэйшы час", - сказаў Аляксей Багданаў.

Паводле яго слоў, для Беларусі плануецца невялікае зніжэнне да запланаваных прагнозаў экспарту на 2019 год, але рост да фактычнай іх ацэнкі па выніках года. "Балансы не былі выкананы ў поўным аб'ёме ў 2019 годзе, паколькі дзейнічалі абмежаванні Рассельгаснагляду на пастаўку мяса-малочнай прадукцыі і агародніны з Беларусі", - растлумачыў начальнік галоўнага ўпраўлення ЗЭД.

Паводле даных за студзень - кастрычнік 2019 года, экспарт беларускай сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання ў Расію склаў $3,5 млрд. Гэта на 3,4 працэнта больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У прыватнасці, мяса-малочная прадукцыя была пастаўлена на расійскі рынак на суму $2,2 млрд.

Крыніца: belta.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы