Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Сістэму падатковых вылікаў перагледзяць у Беларусі

07.02.2020

У Беларусі разглядаюць пытанне аб павелічэнні стандартнага выліку па падаходным падатку для сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей. Такая інфармацыя размешчана на сайце Федэрацыі прафсаюзаў па выніках пасяджэння Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях, якое адбылося 5 лютага, паведамляе БЕЛТА.

Пытанне аб павелічэнні стандартнага падатковага выліку за апошнія 2 гады разглядалася двойчы, адзначыла намеснік міністра па падатках і зборах Эла Сяліцкая.

Прапанова ўзмацніць такім чынам падтрымку сем'яў прапісана ў Генеральным пагадненні паміж урадам, рэспубліканскімі аб'яднаннямі наймальнікаў і прафсаюзаў на 2019-2021 гады. Акрамя таго, на працягу 2019 года Міністэрства эканомікі разглядала ініцыятыву павелічэння падатковага выліку да памеру бюджэту пражытачнага мінімуму.

У бягучым годзе Міністэрства па падатках і зборах плануе прааналізаваць усе існуючыя ў краіне падатковыя паслабленні на факт іх эфектыўнасці, каб у далейшым укараніць адрасную сацыяльную падтрымку.

Сёння падатковы вылік на дзіця да 18 гадоў або кожнага ўтрыманца (дзіця старэйшае за 18 гадоў, якое атрымлівае першую вышэйшую або сярэднюю спецыяльную адукацыю на дзённым аддзяленні, жонка або муж, якія знаходзяцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці) складае Br34 (у 2019 годзе - Br32). А для адзінокіх бацькоў, бацькоў дваіх і больш дзяцей, дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў падатковы вылік складае Br65 (у 2019 годзе - Br61).

Крыніца: belta.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы