Рабочай групе пад кіраўніцтвам міністра эканомікі Аляксандра Чарвякова даручана прааналізаваць замежны вопыт сістэмы падтрымкі развіцця асобных тэрыторый, эфектыўнасць дзеючай сістэмы льгот і прэферэнцый для асобных тэрыторый у рэспубліцы. Трэба будзе таксама вывучыць магчымасць пашырэння самастойнасці адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак у плане ўдасканалення міжбюджэтных, маёмасных і зямельных адносін на адпаведнай тэрыторыі.
Акрамя таго, неабходна выпрацаваць прапановы аб паляпшэнні дзеючай сістэмы падтрымкі развіцця тэрыторый з улікам ключавых напрамкаў рэгіянальнай палітыкі. Размова ідзе ў тым ліку аб паэтапным зняцці неэфектыўных і незапатрабаваных ільгот, распрацоўцы механізмаў супрацоўніцтва органаў мясцовага кіравання гарадоў абласнога падпарадкавання, аднайменных раёнаў і гарадоў у планаванні і забеспячэнні развіцця тэрыторый на ўзроўні агламерацый. Даручана вызначыць механізмы падтрымкі адстаючых тэрыторый, а таксама гарадоў і раёнаў з колькасцю насельніцтва 80 тыс. чалавек і больш.
Інфармацыю аб выкананні даручэнняў трэба ўнесці ва ўрад да 31 снежня 2020 года.
Каардынаваць выкананне распараджэння будзе першы намеснік прэм'ер-міністра Дзмітрый Крутой.
Крыніца: belta.by