Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Беларусі падрыхтуюць меры для стабільнай работы прамысловасці

04.05.2020

Першае пасяджэнне рабочай групы па абмеркаванні праблемных пытанняў і выпрацоўцы мер для стабільнай работы прадпрыемстваў і прамысловага комплексу адбылося ў Міністэрстве эканомікі 30 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

"Калі ў I квартале мы бачым, што эканоміка працавала на патэнцыяле, інерцыі і заказах папярэдняга перыяду, то ў далейшым сітуацыя ўскладняецца нявызначанасцю. Усё залежыць ад працягласці каранцінных абмежаванняў па руху працоўных рэсурсаў, перамяшчэнні грузаў і гэтак далей, якія прыняты ў розных дзяржавах. Усе гэтыя працэсы аказваюць значны ўплыў на Беларусь з прычыны адкрытасці нашай эканомікі. І ў гэтай нявызначанасці вельмі важна даць правільныя імпульсы эканоміцы, галінам, дапамагчы прамысловым прадпрыемствам сарыентавацца, у якім напрамку ім неабходна рухацца далей", - адзначыў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў.

Першая задача рабочай групы - вызначыць, як захаваць працаздольнасць прамысловага комплексу ў бягучай сітуацыі. Другая - падрыхтаваць праграму яго далейшага развіцця ў новых умовах. Міністр асабліва адзначыў, што перад тым, як вырашаць гэтыя задачы, трэба выбудаваць прыярытэты краінавага ўзроўню.

"Мы прапануем у цяперашніх умовах два ключавыя прыярытэты, з якіх неабходна далей разгортваць усе нашы дзеянні і прапановы, - гэта занятасць і бяспека. Маючы на ўвазе пад занятасцю захаванне рабочых месцаў, забеспячэнне заработнай платы, зразумела, сацыяльную стабільнасць, пэўны попыт, пад бяспекай мы разумеем харчовую бяспеку, стварэнне ўмоў для жыццядзейнасці людзей, здароўе нацыі, энергетычную бяспеку, пытанні, звязаныя з камфортнасцю пражывання, мабільнасцю і інфармацыяй. Зыходзячы з гэтых двух прыярытэтаў мы павінны разгарнуць прыярытэты на галіновым узроўні, разумеючы сітуацыю, што складваецца на рынках, і бачачы спажыўцоў прадукцыі, якую будзе выпускаць наша прамысловасць", - растлумачыў сутнасць прапанаванага падыходу Аляксандр Чарвякоў.

Міністр падкрэсліў, што выбраныя прыярытэты прамысловага развіцця павінны дапамагчы вылучыць кампетэнцыі, якія выключна важна захаваць і падтрымаць ва ўмовах спаду сусветнай эканомікі, а ў перыяд аднаўлення - развіваць далей. Таксама трэба вылучыць вытворчасці, якія неабходна трансфармаваць на існуючай навукова-тэхналагічнай базе.

"Бягучую сітуацыю трэба разглядаць як акно магчымасцей, каб змяніцца, стаць эфектыўней, перабудавацца да лепшага", - канстатаваў Аляксандр Чарвякоў.

Крыніца: belta.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы