Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Амаль 30 класаў энергабяспекі адкрыта за шэсць гадоў у школах Беларусі

30.01.2023

У беларускіх школах за апошнія шэсць гадоў створана амаль 30 класаў энергабяспекі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

Аднымі з першых такія класы пачалі фарміраваць з удзелам энергазабеспячальных арганізацый школы Гомельскай вобласці. З часам да праектаў далучыліся спецыялісты Дзяржэнергагазнагляду. Класы аснасцілі спецыяльным абсталяваннем, інфармацыйнымі стэндамі, распрацавалі для школьнікаў вучэбныя праграмы.

"Такі падыход знайшоў жывы водгук у дзяцей. Прыходзячы на ўрокі па энергабяспецы, юнакі і дзяўчаты атрымалі магчымасць у гульнявой форме даведвацца аб прыродзе і прынцыпах дзеяння электрычнага току, выкарыстанні электрычнасці ў быце і вытворчасці, навучыцца правілам электрабяспекі і правілам карыстання газам у быце. Акрамя адукацыйнай функцыі гэта яшчэ і ранняя прафарыентацыя: многія з вучняў такіх класаў у будучым хочуць стаць энергетыкамі", - расказалі ў Мінэнерга.

Новыя формы работы са школьнікамі перанялі і ў Магілёўскай вобласці, дзе акрамя стацыянарных вучэбных класаў упершыню стварылі перасовачную мабільную лабараторыю па энергабяспецы. Сёння яны выкарыстоўваецца для вучэбных заняткаў у розных раёнах рэгіёна. Новыя падыходы ў арганізацыі вучэбнага працэсу пачалі ўкараняць і ў Брэсцкай вобласці.

Паводле інфармацыі прэс-службы, класы энергабяспекі кожны месяц наведваюць больш за тысячу школьнікаў. Асобна для моладзі праводзяцца выязныя экскурсіі ў філіялы Дзяржэнергагазнагляду, дзе таксама дзейнічаюць цікавыя вучэбныя праграмы - можна паглядзець відэаролікі аб уздзеянні току на чалавека, прыняць удзел у віктарынах і конкурсах, стаць юнымі інспектарамі.

"У гэтым годзе класы аснасцяць новымі інфармацыйнымі стэндамі "Электрабяспека паблізу паветраных ліній электраперадачы". Няшчасныя выпадкі пашкоджання электрычным токам паблізу ЛЭП часта адбываюцца з дзецьмі і падлеткамі з-за адсутнасці ведаў аб небяспецы электрычнага току. Дзяржэнергагазнагляд і энергазабеспячальныя арганізацыі ўдзяляюць асаблівую ўвагу прафілактычнай інфармацыйнай рабоце па гэтым напрамку", - адзначылі ў міністэрстве.

БелТА

Крыніца: belta.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы