"Мы прымаем меры па ўстараненні ямачнасці на дарогах. Сёння наладжана статыстыка, мы штодзённа правяраем наяўнасць ямачнасці пры патрульных аглядах аўтамабільных дарог агульнага карыстання. На рэспубліканскіх і мясцовых дарогах штодзённа працуе каля 250 брыгад, якія займаюцца непасрэдна ямачным рамонтам", - сказаў Аляксей Аўраменка.
Паводле яго слоў, з 1 студзеня ўжо ўстаранёна 60 тыс. кв.м ямачнага рамонту. "Гэта работа праводзіцца штодзённа. Сезонная ямачнасць у гэтым годзе пачалася крыху раней, чым звычайна. Разам з тым у нас арганізавана работа па яе ўстараненні. Для таго, каб з'явілася менш ямачнасці на дарогах, неабходны своечасовы рамонт", - адзначыў ён.
"У мінулым годзе мы адрамантавалі каля 800 км рэспубліканскіх дарог і 1400 мясцовых. На гэты год ужо запаланавана адрамантаваць 1 тыс. км рэспубліканскіх і недзе 1,5 тыс. км мясцовых дарог. Гэта дасць магчымасць у будучым скараціць ямачнасць, больш эфектыўна расходаваць грашовыя сродкі і паляпшаць стан аўтамабільных дарог", - падкрэсліў міністр.
Крыніца: belta.by