У ходзе сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-іранскага ўзаемадзеяння. "Супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі мае значны патэнцыял, які не задзейнічаны ў поўнай меры. Мы зацікаўлены актыўна працаваць з Іранам ва ўсіх галінах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, а таксама гатовы разглядаць новыя перспектыўныя напрамкі сумеснай дзейнасці", - адзначыў Аляксей Багданаў.
Асаблівая ўвага ў ходзе сустрэчы ўдзелена неабходнасці далейшага нарошчвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку шляхам пашырэння наменклатуры пастаўляемых тавараў і развіцця імпартазамяшчальных вытворчасцей. У МАРГ расказалі, што па выніках сустрэчы бакі падкрэслілі прыхільнасць да выканання дасягнутых дамоўленасцей.
Крыніца: belta.by