Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Выборы 2025

Беларускія прадпрыемствы на выстаўцы ў Дубаі заключылі дагаворы на больш як $4 млн

01.03.2023

Беларускія прадпрыемствы на выстаўцы харчовай прамысловасці Gulfood у Дубаі заключылі дагаворы на больш як $4 млн, паведамілі БЕЛТА ў "Белінтэрэкспа" БелГПП.

У рамках выстаўкі айчынныя прадпрыемствы дамовіліся аб пастаўках сваёй прадукцыі дыстрыб'ютарам, аптовым пакупнікам і вытворцам прадуктаў харчавання з розных краін свету.

Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат заключыў дагавор аб намерах з кампаніяй - рэзідэнтам ААЭ на пастаўку малочных кансерваў у асартыменце на арыенціровачную суму $500 тыс. Таксама прадпрыемствам праведзены перагаворы з кампаніямі з Сінгапура, Кеніі, Новай Зеландыі, Лівіі і Кітая. З сеткамі Катара абмеркаваны магчымасці паставак згушчанага малака. Кампанія з Саудаўскай Аравіі выказала асаблівую зацікаўленасць у згушчаным малаку з дабаўленнем натуральнай кавы, вядуцца перагаворы аб цане прадукцыі.

ААТ "Бабуліна крынка" - кіруючая кампанія холдынга "Магілёўская малочная кампанія "Бабуліна крынка" па выніках выстаўкі правяло перагаворы аб пастаўках малочнай прадукцыі ў Саудаўскую Аравію, Кувейт, Індыю, Казахстан, Узбекістан, Ізраіль. Таксама ў кампаніі дасягнуты дамоўленасці з Інданезіяй аб адгрузцы сухога малака на суму $945 тыс.

Акрамя гэтага, бізнес Кувейта, Саудаўскай Аравіі, ААЭ, Сірыі, Турцыі, а таксама прадпрымальнікаў Ірака і Ганы зацікавіла дзіцячае харчаванне ад Ваўкавыскага ААТ "Беллакт". Дасягнуты папярэднія дамоўленасці аб пастаўках сухога малака ў Кітай агульным коштам каля $2 млн.

Кандытарская фабрыка "Камунарка" дамовілася аб пастаўках прадукцыі ў Саудаўскую Аравію, Іран, Ірак, ААЭ, Палесціну, Пакістан і Індыю. Інтарэс у наведвальнікаў выстаўкі выклікала навінка беларускай фабрыкі - пратэінавыя цукеркі без цукру. Слонімскі мясакамбінат правёў перагаворы з кампаніямі Малайзіі, ААЭ, Новай Зеландыі, Узбекістана, Кітая, Азербайджана і Егіпта, а Ваўкавыскі мясакамбінат - з патэнцыяльнымі партнёрамі з Кітая, Саудаўскай Аравіі, Бангладэш, Інданезіі, Узбекістана і Канады. Усяго беларускія прадпрыемствы на выстаўцы заключылі дагавораў на больш як $4 млн.

Умацаваць свае пазіцыі на рынках іншых краін і пацвердзіць высокую якасць прадукцыі прыехалі прадстаўнікі 12 беларускіх прадпрыемстваў.

У экспазіцыі быў прадстаўлены шырокі асартымент тавараў: мясныя прадукты, паўфабрыкаты, кансервы, дзіцячае харчаванне, кандытарскія вырабы. Таксама былі прэзентаваны навінкі вытворчасці - сухія малочныя сумесі, стэйкі з ялавічыны, пратэінавыя цукеркі без цукру.

У выстаўцы прынялі ўдзел больш за 5 тыс. кампаній з 125 краін. Беларусь ужо восьмы год запар прадстаўляла экспазіцыю беларускіх вытворцаў Belarus - The Taste of Nature. Арганізатарам беларускай экспазіцыі і эксклюзіўным прадстаўніком міжнароднай выстаўкі прадуктаў харчавання і напіткаў Gulfood з'яўляецца выставачнае прадпрыемства "Белінтэрэкспа" БелГПП.

БелТА

Крыніца: belta.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы