Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Выборы 2025

Масавая сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур пачалася ў Беларусі

28.03.2023

Масавая сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур пачалася ў Беларусі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Мікалай Лешык.

"Беларускія аграрыі пачалі ўжо масавую сяўбу яравых культур, выключэнне складаюць толькі Віцебская і Магілёўская вобласці. Найбольш актыўна палявыя работы ідуць у Брэсцкай вобласці, паколькі там на 7-10 дзён раней цяплее. Менавіта гэты рэгіён задае рабочы тэмп у пачатку пасяўной кампаніі", - адзначыў Мікалай Лешык.

Па стане на 27 сакавіка сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) праведзена на плошчы 49,7 тыс. га, або 7,63 працэнта плана. У Брэсцкай вобласці сяўба праведзена на 29,4 працэнта запланаваных плошчаў, у Гомельскай - на 7,26 працэнта, у Гродзенскай - на 12,8 працэнта, Мінскай - на 0,91 працэнта. Таксама прадаўжаецца і падрыхтоўка глебы пад сяўбу, на гэты момант падрыхтавана 122,4 тыс. га (18,8 працэнта плана).

"Калі параўноўваць з папярэднім перыядам, то ў гэтым годзе тэмпы па сяўбе крыху больш павольныя. У мінулым годзе мы пачалі паўнацэнныя масавыя работы 12 красавіка, калі за дзень выконвалася больш як 25 тыс. га сяўбы. Да гэтага моманту ў канцы сакавіка - пачатку красавіка таксама былі ўздымы, але ўмовы надвор'я крыху ўскладнялі работу і тэмпы былі на ўзроўні 10 тыс. га ў дзень", - расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Мінсельгасхарча.

Ён дадаў, што, згодна з прагнозамі, у бягучым годзе сітуацыя будзе складвацца аналагічным чынам. "На мінулым тыдні было некалькі дзён з дадатнай тэмпературай, месцамі нават адзначалася 17 градусаў цяпла. Менавіта гэта дало магчымасць нам падысці да 10 тыс. га сяўбы. Аднак у бліжэйшыя дні сіноптыкі абяцаюць мінусавыя тэмпературы і гэта будзе стрымальным фактарам. На гэты момант плануем нарошчваць тэмпы сяўбы, пачынаючы з 3 красавіка", - рэзюмаваў Мікалай Лешык.

Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры ў бягучым годзе плануецца пасеяць на плошчы 650,4 тыс. га, кукурузу на зерне - 265,3 тыс. га, бульбу - 26,1 тыс. га, цукровыя буракі - 101,7 тыс. га.

У бягучым годзе сельскагаспадарчыя арганізацыі, сялянскія (фермерскія) гаспадаркі павінны забяспечыць вытворчасць збожжа ў аб'ёме 8,877 млн т.

БелТА

Крыніца: belta.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы