Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

ВНУ Беларусі апублікавалі планы прыёму на 2023 год

04.04.2023

Вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі апублікавалі планы прыёму на 2023 год, паведамляе БЕЛТА.

Так, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі дзённай бюджэтнай формы плануе прыняць 2114 чалавек, а на завочную бюджэтную - 150. На дзённую платную форму навучання заяўлена 1574 месцаў, а на завочную платную - 507.

Усяго для атрымання паглыбленай вышэйшай адукацыі (магістратура) план прыёму Белдзяржуніверсітэта складае: вочная (дзённая і вячэрняя) бюджэтная форма - 362 чалавекі, завочная бюджэтная форма - 53, дыстанцыйная форма - 9. На платную вочную (дзённую і вячэрнюю) форму навучання плануюць прыняць 140 чалавек, на завочную платную форму - 55, а на дыстанцыйную платную форму - 30.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі прыме ў лік першакурснікаў 2999 чалавек, з іх 1270 за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і 1729 чалавек на платнай аснове. Па формах навучання: дзённая - 2219 (з якіх 1210 бюджэт, у тым ліку 105 на ваенны факультэт); завочная - 690 (з якіх 60 бюджэт); дыстанцыйная - 90 (на ўмовах аплаты). "У параўнанні з 2022 годам план прыёму павялічаны на 30 чалавек", - адзначылі ў прэс-службе ВНУ.

Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт на дзённую форму атрымання адукацыі на бюджэт прыме 890 чалавек, на платнае аддзяленне - 395. На завочную форму атрымання адукацыі за кошт бюджэту прымуць 275 абітурыентаў, на ўмовах аплаты - 570.

БелТА

Крыніца: belta.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы