Конкурс арганізаваны сярод мастакоў, фатографаў, дзеячаў выяўленчага мастацтва і дызайну для развіцця і папулярызацыі веласіпеднага спорту, веласіпеднага руху і прапаганды здаровага ладу жыцця праз нацыянальнае выяўленчае мастацтва, для прыцягнення да яго ўвагі шырокіх слаёў грамадства.
Творчай пляцоўкай для конкурсу стане мастацкі праект Viva Rovar Art, прызначаны аб'яднаць веласіпедны спорт і мастацтва, а таксама стварыць спрыяльныя ўмовы для рэалізацыі творчага патэнцыялу, выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 10 жніўня. Па выніках конкурсу журы вызначыць пераможцаў у сямі намінацыях: "Жывапіс", "Графіка", "Скульптура", "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва", "Арт-аб'ект", "Фатаграфія", "Творчы дэбют". Лепшыя творчыя работы будуць выстаўлены ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі ў час рэспубліканскай выставы, прымеркаванай да дзесяцігоддзя веласіпеднага клуба "Мінск", якая пройдзе ў кастрычніку 2023 года.
Конкурс арганізаваны веласіпедным клубам "Мінск", Беларускай федэрацыяй веласіпеднага спорту і Беларускім саюзам мастакоў.
Крыніца: belta.by