Змяненні закранулі змест і функцыянальныя магчымасці інфармацыйнага рэсурсу. Ключавая мэта абнаўлення - прадастаўленне органам улады, бізнесу і грамадзянам актуальных навігацыйных даных.
Цяпер на навігацыйнай карце сталі даступны падрабязныя звесткі пра больш як 1,6 тыс. буйнейшых населеных пунктаў рэспублікі. Значна пашыраны функцыянал пошуку аб'ектаў і атрымання звестак пра іх, з'явілася магчымасць будаваць аўтамабільныя маршруты на аснове створанага дарожнага графу працягласцю звыш 200 тыс. км. Таксама ў рэсурс інтэграваны даныя рэестра адрасоў краіны, якія абнаўляюцца ў рэжыме рэальнага часу.
Навігацыйная карта Беларусі прызначана для выкарыстання ў навігацыйных геаграфічных інфармацыйных сістэмах, інтэлектуальных транспартных сістэмах, сістэмах персанальнай і маніторынгавай навігацыі аўтатранспарту, а таксама пры інтэграцыі і аптымізацыі функцыянавання існуючых і перспектыўных сродкаў і сістэм навігацыі. Рэсурс уключае ў сябе звесткі аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні, пабудовах, дарожным графе, гідраграфіі, расліннасці і інш.
Крыніца: belta.by