Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Выборы 2025

Рэспубліканскі форум IT Youth пройдзе 27 чэрвеня ў Мінску

27.06.2023

Рэспубліканскі форум IT Youth пройдзе 27 чэрвеня ў Мінску на базе навукова-тэхнічнага парка БНТУ "Палітэхнік", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага камітэта БРСМ Кацярына Лакісава.

"Штогадовая пляцоўка для абмену вопытам, галоўнай мэтай якой з'яўляецца развіццё інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і садзейнічанне іх эфектыўнаму выкарыстанню ў Беларусі, аб'яднае амаль 150 юнакоў і дзяўчат - адміністратараў інтэрнэт-супольнасцей, пачынаючых ІТ-спецыялістаў, маладых блогераў і web-журналістаў з розных куткоў нашай краіны, - расказала Кацярына Лакісава. - У ходзе работы форуму плануецца разгледзець пытанні інфармацыйнай бяспекі, абароны персанальных даных і бяспекі асабістых старонак, кібербулінгу. Акрамя таго, у праграме запланавана дыскусія на тэму медыйных войнаў і распаўсюджвання фэйкаў, а таксама адказнасці за мэтанакіраваныя ўкіды непраўдзівай інфармацыі для стварэння сацыяльнай напружанасці".

Паводле яе слоў, да пачатку форуму плануецца арганізаваць з удзельнікамі тэсціраванне на тэму інфармацыйнай бяспекі. "Юнакам і дзяўчатам прапануюць адказаць на 5 пытанняў, якія неабходна ведаць кожнаму ў штодзённым жыцці, каб не стаць ахвярай кібермахляроў. За правільныя адказы яны атрымаюць памятныя сувеніры ад Міжнароднага цэнтра адукацыі ROZUM. А вось калі некаторым пытанні будуць не пад сілу, спікеры ў час сваіх выступленняў дадуць тлумачэнні", - растлумачыла прадстаўніца ЦК БРСМ.

Кацярына Лакісава дадала, што прыемным сюрпрызам для ўдзельнікаў форуму стане экскурсія па навукова-тэхнічным парку БНТУ "Палітэхнік", а таксама магчымасць удзелу ў рабоце інтэрактыўнай пляцоўкі, дзе кожны жадаючы зможа зрабіць здымак і атрымаць на памяць стылізаваны фотакалаж.

Фінальнай часткай форуму стане ўрачыстая цырымонія ўручэння штогадовай інтэрнэт-прэміі IT Youth. "Уладальнікамі гэтай прэміі стануць 15 лепшых рэсурсаў у 8 намінацыях: "Лепшая група ў сацыяльнай сетцы УКантакце", "Лепшы акаўнт у сацыяльнай сетцы Instagram", "Лепшы акаўнт у сацыяльнай сетцы TikTok", "Лепшы канал у мэсэнджары Telegram", а таксама "Лепшы маладзёжны інтэрнэт-рэсурс", "За захаванне трэндаў сацыяльных сетак", "За папулярызацыю дзейнасці БРСМ" і "Персанальны стыль", - рэзюмавала Кацярына Лакісава.

Арганізатарам мерапрыемства выступае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

БелТА

Крыніца: belta.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы