Па стане на вечар 2 жніўня цалкам свабодныя ад забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў Брэсцкая і Гродзенская вобласці.
У Магілёўскай вобласці абмежаваны 20 раёнаў - усе, акрамя Глускага. У 12 раёнах Гомельскай вобласці і 15 раёнах Віцебскай вобласці таксама абмежавана наведванне лясной мясцовасці.
Абмежаванні закранулі і пяць усходніх раёнаў Мінскай вобласці - Слуцкі, Пухавіцкі, Чэрвеньскі, Бярэзінскі і Крупскі.
Карта абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу, даныя могуць мяняцца на працягу дня.
Крыніца: belta.by