Нарыхтоўка крыві і яе кампанентаў дазваляе развіваць біятэхналагічны напрамак. Сёння ў Беларусі вырабляюць альбумін і спецыфічныя імунаглабуліны. Сапраўдны прарыў - вытворчасць плазмы, узбагачанай трамбацытамі. Яе прымяняюць у траўматалогіі, што дазваляе адкласці замену сустава. Акрамя таго, сёння завяршаюцца клінічныя выпрабаванні айчыннага ўнутрывеннага імунаглабуліну. Укараненне яго ў медыцынскую практыку дазволіць штогод эканоміць больш як 10 млн беларускіх рублёў.
Крыніца: belta.by



