У Беларусі вызначаны тэрміны правядзення ў 2025 годзе ўступнай кампаніі для атрымання вышэйшай адукацыі. Гэта вынікае з пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 2025 года нумар 56, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Згодна з дакументам, прыём дакументаў для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі ва ўстановы вышэйшай адукацыі (УВА) вызначаны наступным чынам: з 12 па 17 ліпеня — у дзяржаўных установах вышэйшай адукацыі за кошт бюджэтных сродкаў і на платнай аснове; з 12 па 19 ліпеня — на вочнай (дзённай) форме па напрамках адукацыі «Сельская гаспадарка», «Ветэрынарыя», «Рыбная гаспадарка» і «Ахова працы» ( за кошт бюджэтных сродкаў і на платнай аснове) і па ўсіх спецыяльнасцях у Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, Акадэміі МУС, Магілёўскім інстытуце МУС і Інстытуце пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, а таксама на ваенных факультэтах і ваенным інстытуце без права юрыдычнай асобы ў ВНУ за кошт бюджэтных сродкаў; з 15 лістапада па 5 снежня — для паступаючых на завочную форму атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю за кошт бюджэтных сродкаў і на платнай аснове.
Пастановай вызначаны тэрміны падачы дакументаў для тых, хто выказаў жаданне паступіць у ВНУ для атрымання вышэйшай адукацыі на платнай аснове і каму не трэба здаваць уступныя іспыты ва ўстанове вышэйшай адукацыі. Так, з 12 па 26 ліпеня падача дакументаў будзе ажыццяўляцца ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС; з 12 ліпеня па 2 жніўня — у вочнай (дзённай) форме атрымання адукацыі па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях; з 15 лістапада па 5 снежня — у завочнай форме атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю; з 12 ліпеня па 1 жніўня — у іншых ВНУ.
Тэрмін падачы дакументаў з 12 па 14 ліпеня вызначаны для выпускнікоў: профільных класаў (груп) прафесійнай накіраванасці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія паступаюць у адпаведнасці з абзацам дваццатым пункта 23 Правіл прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі; якія засвоілі змест адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі адораных дзяцей і моладзі ў перыяд знаходжання ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку і паступаюць у адпаведнасці з абзацам чатырнаццатым пункта 23 Правіл прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі.
З 27 чэрвеня па 1 ліпеня падаюць дакументы асобы, якія засвоілі змест праграмы аб’яднання па інтарэсах з павышаным узроўнем вывучэння адукацыйнай галіны, тэмы, вучэбнага прадмета або вучэбнай дысцыпліны «Школа кіравання (грамадска-гуманітарны профіль)», рэалізуемай Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь у навучальным годзе, што завяршыўся ў год прыёму, і паступаюць у адпаведнасці з абзацам дваццаць першым пункта 23 Правіл прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі; пераможцы (дыпломы I, II, III ступені) універсітэцкіх алімпіяд, праведзеных установамі вышэйшай адукацыі ў навучальным годзе, пры паступленні ў гэтыя ВНУ ў адпаведнасці з абзацам трынаццатым пункта 23 Правіл прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі.
Устаноўлены наступныя тэрміны правядзення ўступных іспытаў: з 18 па 20 ліпеня — ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС; з 20 па 21 ліпеня — на ваенным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы; з 18 па 25 ліпеня — у іншых УВА; з 20 па 25 ліпеня — у вочнай (дзённай) форме атрымання адукацыі па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях; з 6 па 15 снежня — у завочнай форме атрымання адукацыі ва УВА сельскагаспадарчага профілю.
Дакументам вызначаны тэрміны залічэння абітурыентаў на месцы, устаноўленыя кантрольнымі лічбамі прыёму для атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту: 2 ліпеня — пераможцы (дыпломы I, II, III ступені) універсітэцкіх алімпіяд пры паступленні ў адпаведныя УВА і асобы, якія засвоілі змест праграмы аб’яднання па інтарэсах з павышаным узроўнем вывучэння адукацыйнай галіны, тэмы, вучэбнага прадмета або вучэбнай дысцыпліны «Школа кіравання (грамадска-гуманітарны профіль)», рэалізуемай Акадэміяй кіравання; па 22 ліпеня — у Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, Інстытуце пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС, на ваенных факультэтах ва УВА; па 29 ліпеня — у Акадэміі МУС, Магілёўскім інстытуце МУС; па 27 ліпеня — у іншых дзяржаўных УВА (акрамя завочнай формы атрымання адукацыі ва УВА сельскагаспадарчага профілю); па 20 снежня — у завочнай форме атрымання адукацыі ва УВА сельскагаспадарчага профілю.
На месцы, устаноўленыя лічбамі прыёму для атрымання вышэйшай адукацыі на платнай аснове, устаноўлены наступныя тэрміны залічэння абітурыентаў: па 3 жніўня — у ВНУ (акрамя завочнай формы атрымання адукацыі ва УВА сельскагаспадарчага профілю); па 20 снежня — у завочнай форме атрымання адукацыі ва УВА сельскагаспадарчага профілю.
Пастановай таксама вызначаны тэрміны залічэння абітурыентаў і дадатковага набору ў дзяржаўныя ўстановы вышэйшай адукацыі на месцы, вызначаныя кантрольнымі лічбамі прыёму, якія засталіся вакантнымі пасля залічэння абітурыентаў. Акрамя таго, устаноўлены тэрміны ўступнай кампаніі для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, а таксама для грамадзян Украіны і асоб без грамадзянства, якія пражывалі на тэрыторыі Украіны, прыбылі ў Рэспубліку Беларусь для атрымання дазволаў на часовае або пастаяннае пражыванне.
Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.
Крыніца: belta.by



